Фёдар Сцяфанавіч Кісялёў

Фёдар Сцяфанавіч Кісялёў (нар. 15 верасня 1946, в. Іванава Слабада, Клімавіцкі раён10 верасня 2019[1], Магілёў) — беларускі графік.

Фёдар Сцяфанавіч Кісялёў
Дата нараджэння 15 верасня 1946(1946-09-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 верасня 2019(2019-09-10) (72 гады)
Месца смерці
Род дзейнасці мастак
Вучоба
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны

БіяграфіяПравіць

Скончыў Віцебскі педагагічны інстытут (мастацка – графічны факультэт) у 1971. Вучыўся ў Ф. Гумена і А. Някрасава.

Выкладаў У Магілёўскім каледжы мастацтваў (1988—2016). Удзельнік мастацкіх выставак з 1969.

Сябра Саюза мастакоў БССР з 1978.

Персанальная выстаўка твораў Фёдара Кісялёва адбылася ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь з 16 жніўня па 22 верасня 2019[2].

ТворчасцьПравіць

Працаваў у станковай графіцы пераважна ў тэхніцы акварэлі ў жанры пейзажа і нацюрморта.

Сярод твораў «Азёрная балада» (2015), «Рытмы Лаўсанбуда» (1978), «Поры года» (1980), работы «Браслаўшчына», «Вартавыя неба» (1973), «Начная змена» (1974), «Проня. Берагі памятаюць», «Мантажнікі» (1975), «Новая лодка», «У краі азёрным», «Бэз» (1976), «Хлеб, мёд», «Зямля рэчыцкая» (1979), «Ляўкі. Дарога да паэта» (1982) і іншыя.

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, Міністэрстве культуры Расіі, Ульянаўскім мастацкім музеі, Магілёўскім абласным мастацкім музеі, іншых музеях горада Магілёва і вобласці, Дзяржаўных установах Польшчы, Францыі, Германіі і ў прыватных зборах многіх краін свету.

ПрызнаннеПравіць

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Кісялёў Фёдар Сцяфанавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. С. 295
  • Кісялёў Фёдар Сцяфанавіч // Беларускі саюз мастакоў: Энцыклапедычны даведнік / аўтар-складальнік Б. А. Крэпак і інш.. — Мн .: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — С. 261. — 664 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
  • Кісялёў Фёдар Сцяфанавіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. Т.3 . Карчма — Найгрыш. — Мн.: БелСэ, 1986. — С. 60
  • Кісялёў Фёдар Сцяфанавіч // БД "Беларусь у падзеях i асобах"  

СпасылкіПравіць