Фёдар Фёдаравіч Брант

Фёдар Фёдаравіч (Іаган Фрыдрых фон) Брант (ням.: Johann Friedrich von Brandt, 25 мая 1802, г. Ютэрбог, Германія — 15 ліпеня 1879) — расійскі заолаг, прэзідэнт Рускага энтамалагічнага таварыства. Акадэмік Імператарскай Пецярбургскай акадэміі навук (1833).

Фёдар Фёдаравіч Брант
ням.: Johann Friedrich von Brandt
Дата нараджэння 25 мая 1802(1802-05-25)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 (15) ліпеня 1879[2][3][…] (77 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Alexander Brandt[d][4] і Раман Фёдаравіч Брант[5]
Род дзейнасці біёлаг, арнітолаг, заолаг, навуковы работнік, батанік, натураліст, энтамолаг, выкладчык універсітэта, карцынолаг, іхтыолаг, урач
Навуковая сфера заалогія, прыродазнаўчыя навукі[6], медыцына[6] і батаніка[6]
Месца працы
Навуковая ступень доктарская ступень[d][7]
Альма-матар
Вядомыя вучні Эдуард Карлавіч Брант
Член у
Узнагароды
ордэн Белага арла ордэн Святога Уладзіміра 2 ступені ордэн Святой Ганны I ступені ордэн Святога Станіслава I ступені ордэн Святога Уладзіміра 3 ступені ордэн Святога Уладзіміра 4 ступені ордэн Святой Ганны 2 ступені ордэн Святога Станіслава 2 ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сістэматык жывой прыроды
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Brandt».
Персанальная старонка на сайце IPNI

Даследчык, які апісаў шэраг заалагічных таксонаў. Для ўказання аўтарства, назвы гэтых таксонаў суправаджаюць абазначэннем «Brandt».

(у арніталогіі - J. F. von Brandt)

Johann Friedrich von Brandt на Вікісховішчы
Выявы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 25 мая 1802 года ў Ютэрбогу ў прускай Саксоніі. Пачатковую адукацыю атрымаў спачатку ў гімназіі роднага горада, а потым у ліцэі Вітэнберга.

Скончыў Берлінскі ўніверсітэт. У 1826—1831 гадах працаваў у ім (з 1831 года — прафесар).

З 1831 года ў Расіі: заснаваў і ўзначаліў Заалагічны музей Пецярбургскай акадэміі навук, у 1857—1869 гадах — прафесар Медыка-хірургічнай акадэміі  (руск.) ў Санкт-Пецярбургу.

Прыняў удзел у экспедыцыі Рускага геаграфічнага таварыства 1846—1850 гадоў пад кіраўніцтвам Э. К. Гофмана  (руск.). Ён прахварэў значную частку экпедыцыі, але напісаў вялікі артыкул у зводны том экспедыцыйнай справаздачы, апублікаваны ў 1856 годзе.[9]

З 14 чэрвеня 1837 года — стацкі саветнік, з 7 снежня 1854 года — сапраўдны стацкі саветнік, з 1 студзеня 1869 года — тайны саветнік. Быў удастоены 12 студзеня 1876 года ордэна Белага арла і ў тым жа годзе ўзнагароджаны прускім ордэнам Чырвонага арла 2-й ступені з зоркай.

Памёр 3 (15) ліпеня 1879 года ў мястэчку Мерэкюль, каля Нарвы. Пахаваны на Смаленскіх лютэранскіх могілках у Пецярбургу.[10]

Навуковая дзейнасць правіць

Аўтар навуковых прац па сістэматыцы, палеанталогіі, заалогіі і зоагеаграфіі млекакормячых і іншых пазваночных.

Адзін з аўтараў «Медыцынскай заалогіі» (т.1-2, 1829—1834), «Кароткага абрысу параўнальнай анатоміі з далучэннем гісторыі развіцця жывёл» (1858).

Зноскі

  1. Э. Б. Брандт, Федор Федорович // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. АндреевскийСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1891. — Т. IVа. — С. 595–596.
  2. а б в г Брандт, Федор Федорович // Русский биографический словарьСПб.: 1908. — Т. 3. — С. 325–326.
  3. а б в г www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
  4. Э. Б. Брандт, Александр Федорович // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. АндреевскийСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1891. — Т. IVa. — С. 592–593.
  5. Брандт, Роман Федорович // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. АндреевскийСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1891. — Т. IVa. — С. 594.
  6. а б в Czech National Authority Database Праверана 8 студзеня 2023.
  7. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 красавіка 2015.
  8. https://www.leopoldina.org/mitgliederverzeichnis/mitglieder/member/Member/show/johann-friedrich-von-brandt/ Праверана 19 студзеня 2023.
  9. Брандт Ф. Ф. Позвоночные животные Североевропейской России, и в особенности Северного Урала // Гофман Э. К. Северный Урал и береговой хребет Пай-Хой. Перевод с нем. Т. 2. СПб., 1856. 1-76 с.
  10. Брандт, Иоганн-Фридрих, доктор // Петербургский некрополь / Сост. В. И. Саитов. — СПб.: Типография М. М. Стасюлевича, 1912. — Т. 1 (А—Г). — С. 283.

Літаратура правіць