Фёдар Фёдаравіч Зільберт
Фёдар Фёдаравіч Зільберт (7 верасня 1917, Тарту, Эстонія — 19 лютага 1986) — беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Фёдар Фёдаравіч Зільберт | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 верасня 1917 |
Месца нараджэння | Тарту, Эстонія |
Дата смерці | 19 лютага 1986 (68 гадоў) |
Род дзейнасці | мастак |
Месца працы | |
Жанр | дэкаратыўна-прыкладное мастацтва |
Вучоба |
Біяграфія
правіцьСкончыў вучылішча прыгожых мастацтваў (горад Ліепая), вучыўся на архітэктурным факультэце Латвійскага ўніверсітэта (1936—1939). На Беларусі з 1946 года. Адзін з арганізатараў эксперыментальнай керамічнай лабараторыі ў Мінску (1959) і вытворчасці керамікі ў Барысаве (1963). Выкладаў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (1965—1971).
Творчасць
правіць- Скульптурная кампазіцыя «Ураджай» (1947)
- «Гусляр», «Памром, але крэпасць не пакінем!» (абедзве 1956)
- партрэт А. Цітовіча (1948)
- партрэт А. Міцкевіча (1955)
- барэльефы М. Сеўрука (1978), Я. Коласа (1981), «Сустрэча паэтаў Я. Райніса і Я. Купалы» (1982)
- падлогавыя вазы «Зубр» (1977), «Папараць» (1979)
- дэкаратыўныя пласты «Нацюрморт» (1977), «Макі» (1978), «Восень у садзе» (1979)
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2