Фёдар Фёдаравіч Ушакоў

Фёдар Фёдаравіч Ушакоў (руск.: Фёдор Фёдорович Ушако́в; 1744, в. Бурнакова, цяпер Тутаеўскі раён Яраслаўскай вобласці — 2 (14) кастрычніка 1817, в. Аляксееўка, цяпер Цемнікаўскі раён Мардовіі) — расійскі адмірал, праваслаўны святы.

Фёдар Фёдаравіч Ушакоў
руск.: Фёдор Фёдорович Ушако́в
Дата нараджэння 13 (24) лютага 1745
Месца нараджэння
Дата смерці 2 (14) кастрычніка 1817 (72 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць  Расійская імперыя
Род войскаў Андрэеўскі сцяг Флот
Гады службы 17611807
Званне Адмірал
Камандаваў Чарнаморскі флот (1790-1792)
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Ордэн Святога Аляксандра Неўскага з дыяментамі
Ордэн Святога Аляксандра Неўскага з дыяментамі
Ордэн Святога Уладзіміра II ступені
Ордэн Святога Уладзіміра II ступені
Ордэн Святога Уладзіміра III ступені
Ордэн Святога Уладзіміра III ступені
Ордэн Святога Уладзіміра IV ступені
Ордэн Святога Уладзіміра IV ступені
Ордэн Святога Георгія II ступені
Ордэн Святога Георгія II ступені
Ордэн Святога Георгія IV ступені
Ордэн Святога Георгія IV ступені
Ордэн Святога Іаана Іерусалімскага, Расія
Ордэн Святога Іаана Іерусалімскага, Расія
Камандор

Замежныя:

  • Узнагарода Асманскай імперыі «Чэленк»
  • Залатая зброя ад грэчаскай Рэспублікі Сямі Астравоў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Ікона Ушакова

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў небагатай дваранскай сям’і: бацькам яго быў Фёдар Ігнацьевіч Ушакоў (17101781), сяржант у адстаўцы, а дзядзькоў старац Феадор Санаксарскі. Скончыў Марскі кадэцкі корпус (1766), служыў на Балтыйскім флоце. З 1769 года ў Данской (Азоўскай) флатыліі, удзельнічаў у руска-турэцкай вайне 1768—1774 гадоў. У 1769 годзе атрымаў званне лейтэнанта. У канцы 1772 года атрымаў у камандаванне бот «Кур’ер», знаходзіўся ў крэйсерстве ў Чорным моры ўздоўж паўднёвага берагу Крыма. У 1773 годзе, камандуючы 16—гарматным караблём «Мадон», удзельнічаў у адбіцці ў Балаклаве турэцкага дэсанту.

З 1775 года камандаваў фрэгатам. У 1780 годзе прызначаны камандзірам імператарскай яхты, але неўзабаве адмовіўся ад прыдворнай кар’еры. У 17801782 камандзір лінейнага карабля «Віктар», які ахоўваў у Міжземным моры расійскія гандлёвыя судны ад пірацкіх дзеянняў англійскага флота.

З 1783 года на Чарнаморскім флоце, назіраў за будаўніцтвам караблёў у Херсоне, удзельнічаў у будаўніцтве галоўнай базы ў Севастопалі. У пачатку руска-турэцкай вайны 1787—1791 гадоў — камандзір лінейнага карабля «Святы Павел». У баі ля вострава Фіданісі (1788), камандуючы авангардам эскадры, нанёс паразу праўзыходным сілам турак. У 1789 годзе ўзведзены ў контр-адміралы. Камандуючы з 1790 года Чарнаморскім флотам, атрымаў перамогі над турэцкім флотам у Керчанскай марской бітве 1790 года, ля вострава Тэндра (1790) і ля мыса Каліякрыя (1791), звернучыся да створанай ім новай манеўранай тактыцы, якая прынцыпова адрознівалася ад прынятай у то час лінейнай тактыкі.

Асноўныя рысы тактыкі Ушакова — выкарыстанне адзіных паходна-баявых парадкаў, рашучае збліжэнне з супернікам на кароткую дыстанцыю без перабудовы баявога парадку, засяроджванне асноўных сіл супраць флагманскіх караблёў суперніка, вылучэнне рэзерва («эскадры кайзер-сцяга»), спалучэнне прыцэльнага артылерыйскага агню і манеўру, пераслед суперніка да поўнага яго знішчэння або ўзяцця ў палон. Надаючы вялікае значэнне марской і агнявой вывучцы асабістага складу, Ушакоў быў прыхільнікам сувораўскіх прынцыпаў выхавання падпарадкаваных. У 1793 годзе ўзведзены ў віцэ-адміралы.

Падчас Міжземнаморскага паходу Ушакоў 1798—1800 выявіў сябе як буйны флатаводзец, майстэрскі палітык і дыпламат пры стварэнні грэчаскай Рэспублікі Сямі Астравоў пад пратэктаратам Расіі і Турцыі. Паказаў узоры арганізацыі ўзаемадзеяння войска і флота пры авалоданні Іанічнымі астравамі і асабліва выспай Корфу (Керкіра), пры вызваленні ад французаў Італіі, падчас блакады Анконы і Генуі, пры авалоданні Неапалем і Рымам. У 1799 годзе ўзведзены ў адміралы. У 1800 эскадра Ушакова вярнулася ў Севастопаль.

Заслугі Ушакова не былі ацэненыя Аляксандрам I, які прызначыў яго на другарадную пасаду галоўнага камандзіра Балтыйскага вяслярнага флота і начальнікам флоцкіх каманд у Пецярбургу, а ў 1807 годзе звольніў у адстаўку.

Падчас Айчыннай вайны 1812 года Ушакоў быў абраны начальнікам апалчэння Тамбоўскай губерні, але з-за хваробы адмовіўся ад пасады. Флатаводзец памёр 2 (14) кастрычніка 1817 года ў сваім маёнтку ў вёсцы Аляксееўка ў Мардовіі. Пахаваны ў Санаксарскім манастыры каля горада Цемнікава.

5 жніўня 2001 года адмірал Ушакоў кананізаваны Рускай Праваслаўнай Царквой як мясцовапачытаемы святы Саранскай епархіі. Праз тры гады кананізаваны як агульнацаркоўны святы.

Імем Ушакова названы вуліцы і плошчы ў шэрагу гарадах (Масква, Севастопаль, Херсон, Сароў), помнікі яму ўсталяваны ў Рыбінску, Сарове, Балгарыі, Тутаеве, Севастопалі, Яраслаўлі і інш. Імя Ушакова насілі баявыя караблі рускага і савецкага Ваенна-Марскога Флота. Імем Ушакова названа Марская дзяржаўная акадэмія ў Наварасійску, астэроід 3010 Ushakov. 3 сакавіка 1944 года Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР заснаваў ваенны ордэн Ушакова двух ступеняў і медаль Ушакова. 5 жніўня 2006 года ў горадзе Саранску адкрыты кафедральны сабор святога праведнага воіна Фёдара Ушакова.

Зноскі

Літаратура

правіць