Фёдар Храптовіч
Фёдар Храптовіч, Федзька Храптовіч (? — каля 1527) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, земскі падскарбі літоўскі (1501—1508).
Фёдар Храптовіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Андрэй Аляксандравіч Солтан | ||||||
Пераемнік | Богуш Міхал Багавіцінавіч | ||||||
Смерць | каля 1527 | ||||||
Род | Храптовічы | ||||||
Бацька | Багдан Храптовіч | ||||||
Жонка | Марыя | ||||||
Дзеці | Юрый, Алена |
Біяграфія
правіцьРазам са сваімі братамі быў адным з уплывовых дзеячаў скарбу ВКЛ на мяжы XV і XVI стагоддзяў . Пасля свайго брата Івана Літавора стаў дворным літоўскім падскарбіем (дакладная дата атрымання пасады невядома, упершыню згадваецца з гэтым тытулам у верасні 1494). У 1501 стаў падскарбім земскім. Быў таксама намеснікам беліцкім (згадваецца ў 1502), берасцейскім (1507) і астрынскім (1507—1509). У 1508 прымаў удзел у мяцежы Глінскіх, за што быў пазбаўлены пасад і зняволены (1509—1511). Пасля вызвалення не вярнуў пасад і перастаў уваходзіць у эліту ВКЛ.
Сям’я
правіцьПрадстаўнік роду Храптовічаў герба «Адрованж», сын Багдана і яго другой невядомай жонкі. Меў братоў Івана Літавора, Марціна і Васіля.
Яго жонкай была Марыя з невядомага роду. Меў дачку Алену, жонку князя Фёдара Чацвярцінскага, і сына Юрыя, які пазней стаў праваслаўным полацкім архіепіскапам пад імем Германа.
Зноскі
Літаратура
правіць- Грыцкевіч А. Храптовічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 719. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
правіць- Генеалогія магнацкіх радоў Рэчы Паспалітай Архівавана 21 верасня 2013.