Фёдар Юльевіч фон Фрыдэ
Фёдар Юльевіч фон Фрыдэ (1851, Магілёў[1] — 8 снежня 1894) — расійскі і беларускі грамадзянскі інжынер, архітэктар[2].
Фёдар Юльевіч фон Фрыдэ | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 1851 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 снежня 1894 |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
![]() |
Біяграфія
правіцьАдукацыя
правіцьВучыўся ў 2-й , потым у 5-й Санкт-Пецярбургскіх гімназіях[2]. Пасля заканчэння гімназіі паступіў у Пецярбургскае будаўнічае вучылішча ў 1867 годзе, але курс навук доўга не даваўся яму, і толькі ў 1876 годзе Фрыдэ быў выпушчаны са званнем архітэктарскага памочніка і з правам на чын X класса. Пасля выпуску Фёдар Юльевіч быў прызначаны малодшым інжынерам у Чарнігаў[2], але ўжо ў наступным годзе перавёўся гарадскім архітэктарам у Архангельск[3].
У Архангельску
правіцьУ Архангельску архітэктар пабудаваў мост праз раку Кузнечыху , 13 часовых прыстаняў на Паўночнай Дзвіне, умацоўваў берагі. Паралельна выкладаў матэматыку ў Архангельскай духоўнай семінарыі[2][3].
На Сахаліне
правіцьЗ 1880 па 1884 года Фёдар Юльевіч працаваў інжынерам і архітэктарам на Сахаліне[2]. Па яго праектах былі пабудаваны баракі для ссыльна-катаржных, драўляная царква на 300 чалавек, лазарэт, лазня, паравы млын, саляварня і шмат іншага[3].
У Калузе
правіцьЗ 1884 па 1886 год працаваў малодшым архітэктарам у Калузе[2], займаўся рамонтам казённых будынкаў, пабудовай цэркваў і прыватных дамоў[3].
У Мінску
правіцьУ 1886 годзе быў павышаны да пасады мінскага губернскага архітэктара[2][3]. У Мінску, як і ў Калузе, займаўся рамонтам казённых будынкаў, пабудовай цэркваў і прыватных дамоў, распланаваў забудову згарэлага горада Нясвіжа і скончыў пабудову гарадской бальніцы ў павятовым горадзе Навагрудку[2].
У Волагдзе
правіцьУ 1890 годзе стацкі саветнік фон Фрыдэ заняў пасаду архітэктара Валагодскай губерніі. Тут ён стварыў праект Казанскай царквы горада Нікольска, пабудаванай каля 1890—1892 гадах у візантыйскім стылі[2], чарцёж уезду ва Успенскую Сямігароднюю пустынь[4] і праект «перабудовы і меркаванай новай каменнай прыбудовы для лесвіцы пры памяшканні Валагодскай духоўнай кансісторыі»[5]. Захаваўся таксама план паверхаў Гразавецкіх прысутных месцаў, зроблены фон Фрыдэ[6].
8 снежня 1894 года а 10 гадзіне раніцы ў Волагдзе пасля цяжкай хваробы Фёдар Юльевіч памёр[3]. «Сям’я рускіх дойлідаў панесла новую страту…» — так пачынаўся некралог, прысвечаны Ф. Ю. фон Фрыдзе, у санкт-пецярбургскай газеце «Неделя строителя»[7].
Творчасць
правіць- 1877-1880[2]:
- Часовы мост праз раку Кузнечыху і 13 часовых прыстаняў на Паўночнай Дзвіне ў Архангельску
- Умацаванне берага Паўночнай Дзвіны на 6-й вярсце ад Архангельска
- 1880-1884 на Сахаліне[2]:
- Юрты для ссыльна-катаржных (50-100 чалавек кожная)
- Драўляная царква на 300 чалавек
- Драўляныя дамы для служачых
- Лазарэт
- Паравы млын
- Лазня
- Саляварня
- Гаспадарчыя пабудовы
- 1884-1886[2]:
- Царква на 400 чалавек і мураваная званіца пры існай царкве ў Калузе
- 1886-1890[2]:
- Будынак для склада віна і спірту ў Мінску
- Вадзяны млын у маёнтку графа Чапскага
- Мост праз Расамахскі яр у Мазыры
- 1890-1892[2]:
- Царква Іконы Божай Маці Казанскай на 1000 чалавек ў Нікольску[8]
Зноскі
- ↑ Фриде Федор Юльевич (руск.)
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища). — СПб., 1892. — С. 358.
- ↑ а б в г д е Алексей Леонидович Минаев. ВОЛОГОДСКИЕ ГУБЕРНСКИЕ АРХИТЕКТОРЫ КОНЦА XVIII — НАЧАЛА XX ВЕКА (руск.)
- ↑ ДАВВ. — Ф. 496. — Воп. 1. — Спр. 12224. — Л. 17.
- ↑ ДАВВ. — Ф. 475. — Воп. 1. — Спр. 1. — Л. 15.
- ↑ ДАВВ. — Ф. 475. — Воп. 2. — Спр. 2. — Л. 5.
- ↑ Неделя строителя. — 1895. — № 2. — С. 7.
- ↑ Церковь Иконы Божией Матери Казанская в Никольске (руск.)
Спасылкі
правіцьФёдар Юльевіч фон Фрыдэ на Вікісховішчы |
- Алексей Леонидович Минаев. ВОЛОГОДСКИЕ ГУБЕРНСКИЕ АРХИТЕКТОРЫ КОНЦА XVIII — НАЧАЛА XX ВЕКА (руск.)