Фёдар Якаўлевіч Міркавіч
Фёдар Якаўлевіч Міркавіч (25.11(7.12).1789, С.-Пецярбург — 6(18).5.1866), расійскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, педагог. Генерал ад інфантэрыі (1852), сенатар (1850). Паходзіў з сербскага роду. Скончыў Пажаскі корпус (1809). Удзельнік вайны 1812 і замежных паходаў 1813—1814. У 1819 пакінуу страявую службу. З 1828 на адміністрацыйных пасадах у Малдавіі і Валахіі, з 1835 дырэктар 2-га Пецярбургскага кадэцкага корпуса. У 1840—1850 быў віленскім ваенным генерал-губернатарам. Выступаў за жорсткія меры па справе паслядоўнікаў Ш. Канарскага. Летам 1840 зрабіў інспекцыйную паездку па Мінскай і Гродзенскай губерніям, у час якой вёў дзённік. У жніўні 1840 прымаў імператара Мікалая I у Брэсце. Ініцыятар адкрыцця Брэсцкага кадэцкага корпуса. Разглядаў ваенныя навучальныя ўстановы як альтэрнатыву цывільнай адукацыі ў краі, выступаў за перадачу буйных маёнткаў дробнаму рускаму дваранству і за адхіленне каталіцкага духавенства ад навучальнага працэсу. У выніку інтрыг 3-га аддзялення імператарскай канцылярыі і корпуса жандараў адхілены ад пасады віленскага ваеннага генерал-губернатара; прызначаны членам Дзяржаўнага Савета Расійскай імперыі і інспектарам ваенных навучальных устаноў.
Фёдар Якаўлевіч Міркавіч | |
---|---|
![]() | |
Нараджэнне | 25 лістапада 1789 |
Смерць |
6 мая 1866 (76 гадоў) |
Месца пахавання | |
Жонка | Mariya Bodisko[d] |
Дзеці | Mikhail Mirkovich[d] і Nadezhda Mirkovich[d] |
Адукацыя | |
Дзейнасць | ваенны |
Прыналежнасць | Расійская імперыя |
Род войскаў | кавалерыя і пяхота |
Званне | генерал ад інфантэрыі |
Бітвы | |
Узнагароды |
ТворыПравіць
- Из записок Ф. Я. Мирковича // Рус. ар-хив. 1890. Кн. 1.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Ф. Я. Миркович, 1789—1866. Его жиз неописание, составленное по собственным его запискам, воспоминаниям близких людей и подлиннным документам. СПб . 1889.