Нарадзіўся ў сям'і заможнага землеўладальніка. У 1949 годзе скончыў юрыдычны факультэт Гаванскага ўніверсітэта, атрымаў ступень доктара права. Некаторы час займаўся адвакацкай дзейнасцю. У пачатку 1950-х гадоў уступіў у Партыю кубінскага народа («Артадоксы»). У 1952 годзе быў высунуты ад гэтай партыі ў дэпутаты Нацыянальнага кангрэса Кубы, аднак выбары не адбыліся ў сувязі з дзяржаўным пераваротам, ажыццёўленым у сакавіку 1952 года праамерыканскай вайсковай элітай пад кіраўніцтвам генерала Ф. Батыста, і ўсталяваннем дыктатуры. У ходзе барацьбы супраць дыктатуры партыя «Артадоксаў» паступова развалілася.
Фідэлю Кастра ўдалося аб'яднаць невялікую групу былых сяброў партыі, якая пачала падрыхтоўку да звяржэння дыктатуры Батысты. 26 ліпеня1953 удзельнікі групы здзеснілі нападзенне на казармы Манкада ў горадзе Сант’яга-дэ-Куба. Выступленне было жорстка падаўлена. Кастра быў перададзены суду ваеннага трыбуналу. На судзе ён выступіў з прамовай «Гісторыя мяне апраўдае», у якой раскрытыкаваў Ф.Батыста і выклаў праграму барацьбы і рэвалюцыйных пераўтварэнняў на Кубе. Суд прыгаварыў яго да турэмнага зняволення на 15 гадоў, аднак у маі 1955 пад ціскам грамадскасці Кастра быў амніставаны. У тым жа годзе ён эміграваў у Мексіку.
Сцяг «Руху 26 ліпеня»
У Мексіцы Кастра сабраў атрад («Рух 26 ліпеня»), у які ўваходзіў Эрнэста Гевара, рэвалюцыянер-эмігрант з Аргенціны. У снежні 1956 года гэтая група высадзілася з яхты «Гранма» непадалёк ад мыса Лас-Каларадас у правінцыі Арыентэ. Група, якая з часам пераўтварылася ў Паўстанцкую армію, разгарнула партызанскую барацьбу супраць рэжыму Батысты. Пасля перамогі рэвалюцыі і звяржэння дыктатуры Батысты 1 студзеня да ўлады на Кубе прыйшлі сілы, якія згуртаваліся вакол Паўстанцкай арміі, пад кіраўніцтвам Фідэля Кастра.
У лютым 1959 года Фідэль Кастра стаў прэм'ер-міністрам рэвалюцыйнага ўрада Рэспублікі Куба. 16 красавіка1961 года ён заявіў, што Кубінская рэвалюцыя з'яўляецца па сваім характары сацыялістычнай. У дні ўварвання войскаў ЗША на Кубу ў раёне Плая-Хірон (красавік 1961 года) Кастра кіраваў ваеннай аперацыяй супраць інтэрвентаў.
Пасля перанесенай у ліпені 2006 года аперацыі на кішэчніку Фідэль Кастра не з'яўляўся на публіцы. Тады ён перадаў прэзідэнцкія паўнамоцтвы свайму малодшаму брату Раулю, а праз два гады абвясціў аб выхадзе ў адстаўку.