Фізіка: праблемы выкладання
«Фізіка: праблемы выкладання» — навукова-метадычны часопіс. Выходзіць 6 разоў у год. Адрас рэдакцыі: 220040, Мінск, вул. Някрасава, д. 20, АПА.[1]. Фармат 60×84⅛
«Фізіка: праблемы выкладання» | |
---|---|
Тып | часопіс |
Заснавальнік | Адукацыя і выхаванне[d] |
Выдавец | Адукацыя і выхаванне[d] |
Галоўны рэдактар | Мікалай Іванавіч Запрудскі |
Заснавана | 1995 |
Мова | беларуская |
Аб’ём | 64 стар. |
Галоўны офіс | |
Тыраж | каля 2000 экз. |
ISSN | 1993-355Х |
Галоўны рэдактар часопіса — М. І. Запрудскі.
ГісторыяПравіць
Выдаецца з IV квартала 1995 г. на беларускай і рускай мовах.
Адзін з часопісаў серыі «У дапамогу педагогу»
Заснавальнік і выдавец РУП « Выдавецтва «Адукацыя і выхаванне» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Часопіс уваходзіць у спіс навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаваній[2]
Склад рэдакцыйнай рады часопісаПравіць
- доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар А. П. Клішчанка — старшыня,
- доктар педагагічных навук С. А. Гуцановіч,
- доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар І. В. Семчанка,
- доктар педагагічных навук, прафесар, акадэмік Беларускай акадэміі адукацыі А. П. Сманцэр,
- доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар В. В. Шапялевіч,
Рэдакцыйная калегіяПравіць
М. І. Запрудскі — галоўны рэдактар, кандыдат педагагічных навук, дацэнт,
Н. П. Гаравая — нам. галоўнага рэдактара,
Г. І. Кашэўнікава — адказны сакратар,
Л. А. Ісачанкава, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт,
А. А. Луцэвіч, кандыдат педагагічных навук, дацэнт,
У. М. Паддубскі,
К. А. Пятроў,
А. І. Слабадзянюк, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт.
Пастаянныя рубрыкі часопісаПравіць
- Метадычная майстэрня.
- Сучасныя школьныя тэхналогіі.
- Урок, якім я ганаруся.
- Навуковыя паведамленні
- Кансультацыі.
- Практыкум па рашэнні задач.
- Фізічны эксперымент.
- У навуковых лабараторыях.
- Вырошчваем таленты.
- Фізіка ў камп’ютарным класе.
- Пазакласная работа.
- Астраномія.
- Фізіка ў постацях і датах.
- Хроніка падзей.
АўтарыПравіць
Аўтары часопіса — вядомыя беларускія і замежныя фізікі, і педагогі, супрацоўнікі міністэрства адукацыі, выкладчыкі ВНУ, настаўнікі ліцэяў, школ, гімназій.
ЗноскіПравіць
- ↑ Фізіка: праблемы выкладання, 2011.- № 2.
- ↑ Спіс навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаваній — Эл.версія на старонцы ВАК РБ Архівавана 5 лютага 2009. (рэд.: студз. 2009)
У СецівеПравіць
- http://www.aiv.by/czasopisy/ Архівавана 20 лютага 2010. — Афіцыйная старонка выдавецтва «Адукацыя і выхаванне»
- Акадэмія паслядыпломнай адукацыі г. Мінск Архівавана 19 чэрвеня 2011.
- Каталог часопіса Архівавана 6 чэрвеня 2011.