Фізічны факультэт БДУ
Фізічны факультэт БДУ — адзін з самых буйных факультэтаў галоўнай ВНУ Беларусі. Створаны ў 1958 годзе. У складзе факультэта 12 кафедр, 11 навукова-даследчых лабараторый (НДЛ), Беларускі міжвузаўскі цэнтр і абсерваторыя. Акрамя таго, праводзяцца фундаментальныя і прыкладныя даследаванні, а таксама прамысловыя, тэхналагічныя і іншыя распрацоўкі.
Фізічны факультэт | |
---|---|
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт | |
| |
Англійская назва | Physics faculty BSU |
Заснаваны | 1958 |
Дэкан | М. С. Ціванаў |
Месцазнаходжанне | Беларусь, Мінск, пр. Незалежнасці, 2 |
physics.bsu.by | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьУ 1922 годзе на педагагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта было адкрыта фізіка-матэматычнае аддзяленне. У 1933 годзе фізіка-матэматычнае аддзяленне было ператворана ў фізіка-матэматычны факультэт. У 1938 годзе фізіка-матэматычны факультэт уключаў у сябе 4 кафедры:
- кафедра агульнай фізікі (загадчык кафедры — дацэнт І. Г. Некрашэвіч),
- кафедра тэарэтычнай фізікі (загадчык кафедры — дацэнт Ф. І. Фёдараў),
- кафедра рэнтгенафізікі (загадчык кафедры — дацэнт І. П. Шапіра),
- кафедра электрамагнітных ваганняў (загадчык кафедры — прафесар Я. В. Сняткоў).
У 1941 годзе з-за вайны і акупацыі Мінска фізіка-матэматычны факультэт спыніў працу і ў верасні 1943 года па 1945 год функцыянаваў у горадзе Сходня Маскоўскай вобласці.
У кастрычніку 1958 года фізіка-матэматычны факультэт быў падзелены на два самастойныя факультэты — фізічны і матэматычны. Першым дэканам фізічнага факультэта стаў М. П. Халімановіч. У 1960-я — 1970-я гады фізічны факультэт актыўна развіваўся. На базе навукова-даследчых лабараторый фізічнага факультэта ў 1971 годзе быў адкрыты Навукова-даследчыцкі інстытут прыкладных фізічных праблем на чале з акадэмікам А. Н. Сеўчанкам. У 1976 годзе на базе чатырох кафедр фізічнага факультэта аддзяліўся факультэт радыёфізікі і электронікі. У 1986 годзе быў створаны Інстытут ядзерных праблем, які ўзначаліў прафесар кафедры ядзернай фізікі У. Р. Барышэўскі.
Дэканы
правіцьПедагагічны факультэт
правіць- 1922—1924 — Пятосін Іосіф Сцяпанавіч, загадчык фізіка-матэматычным і прыродазнаўчым аддзяленнямі
- 1924—1931 — Успенскі Яўген Канстанцінавіч, загадчык фізіка-матэматычным і прыродазнаўчым аддзяленнямі
Фізіка-матэматычны факультэт
правіць- 1931—1935 — Успенскі Яўген Канстанцінавіч
- 1935—1936 — Гельфанд Арон Вульфавіч
- 1936—1939 — Шапіра Іосіф Пінхусавіч
- 1939—1941 — Сагаловіч Рыгор Наумавіч
- 1943—1951 — Фёдараў Фёдар Іванавіч
- 1951—1952 — Пахута Станіслаў Антонавіч
- 1952—1957 — Халімановіч Міхаіл Панцеляймонавіч
- 1957—1958 — Супруненка Дзмітрый Аляксеевіч
Фізічны факультэт
правіць- 1958—1962 — Халімановіч Міхаіл Панцеляймонавіч
- 1962—1963 — Валадзько Леанід Вікенцьевіч
- 1963—1979 — Зяцькоў Іван Паўлавіч
- 1979—1986 — Шпілеўскі Эдуард Міхайлавіч
- 1986—1988 — Гайсёнак Віктар Анатольевіч
- 1988-1997 — Клішчанка Анатоль Пятровіч
- 1997-2018 — Анішчык Віктар Міхайлавіч
- з 2018 — Ціванаў Міхаіл Сяргеевіч
Выпускнікі
правіцьВядомыя выпускнікі фізічнага факультэта, Лаўрэаты Ленінскай прэміі і Дзяржаўнай прэміі СССР:
Сярод выпускнікоў факультэта больш за 20 акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў АН СССР і АН БССР, 6 Лаўрэатаў Ленінскай прэміі, больш 50 Лаўрэатаў Дзяржаўных прэмій.
Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
правіцьПалітыкі
правіць- С. С. Шушкевіч (фізіка-матэматычны факультэт)
Бізнесмены
правіць- Віктар Кіслы, заснавальнік Wargaming.net
- Леанід Лознер, сузаснавальнік EPAM Systems
Адукацыйны працэс
правіцьКолькасць супрацоўнікаў факультэта складае больш за 400 чалавек. З іх больш за 115 чалавек - выкладчыкі: прафесары, дацэнты, асістэнты, 130 чалавек - супрацоўнікі НДЛ. На факультэце працуе 2 акадэміка і 1 член-карэспандэнт НАН Беларусі, 24 дактары навук і 161 кандыдат навук. На факультэце навучаецца больш за 700 студэнтаў. У аспірантуры - каля 70 аспірантаў.
Паўсядзённай працай факультэта кіруе дэканат на чале з дэканам. Тры намеснікі дэкана забяспечваюць кіраўніцтва вучобай, метадычнай і навуковай працай. Вучоны Савет факультэта, які ўзначальвае дэкан, складаецца з 25 чалавек, сярод якіх вядучыя прафесары і дацэнты. У Вучоны Савет уваходзяць таксама прадстаўнікі студэнцтва. Вучоны Савет вызначае стратэгічныя мэты і задачы фізічнага факультэта, вырашае праблемы вучэбнага працэсу і арганізацыі навуковай работы, праводзіць атэстацыю выкладчыкаў.
На фізічным факультэце навучанне адбываецца па спецыяльнасці «Н.01.02.00. — Фізіка». Выпускнікі могуць атрымаць кваліфікацыю «Фізік. Даследчык», «Фізік. Інжынер», «Фізік. Менеджар», «Фізік. Выкладчык фізікі і інфарматыкі», акадэмічныя ступені бакалаўра і магістра. У рамках дадзенай спецыялізацыі 11 кафедр могуць ажыццяўляць падрыхтоўку па 33 спецыялізацыям:
- тэарэтычная фізіка
- фізічная оптыка
- фізіка цвёрдага цела
- біяфізіка
- лазерная фізіка і спектраскапія
- фізіка паўправаднікоў і дыэлектрыкаў
- цеплафізіка
- энергафізіка
- ядзерная фізіка і электроніка
- атамная фізіка і фізічная інфарматыка
- фізіка ахоўных пакрыццяў
- медыцынская біяфізіка
- рацыянальная энергетыка
- мікраэлектроніка
- фізічная метралогія і аўтаматызацыя эксперымента
- фізіка ядзерных рэактараў і атамных энергетычных установак
- фізіка ўзаемадзеяння іанізуючага выпраменьвання з рэчывам
- ядзерная бяспека
- камп'ютарнае мадэляванне фізічных працэсаў
- новыя матэрыялы і тэхналогіі
- вакуумныя тэхналогіі
- лазерныя тэхналогіі
- методыка выкладання фізікі і інфарматыкі
- біямедыцынская оптыка
- вучэбны фізічны эксперымент
- прыкладная спектраскапія
- радыяцыйнае матэрыялазнаўства
- фізіка неразбураючага кантролю
- фізіка алмазу і звышцвёрдых матэрыялаў
- фізічная інфарматыка
- фізіка пучкоў зараджаных часціц і паскаральнікаў
- радыяцыйная біяфізіка
- спектраметрыя і дазіметрыя ядзерных выпраменьванняў
Акадэмікі, якія выкладалі на факультэце
правіць- Б. Б. Бойка
- Л. В. Валадзько
- А. С. Рубанаў
- Ф. І. Фёдараў
- М. М. Сірата
- А. К. Красін
- С. М. Чаранкевіч
Навуковыя даследаванні
правіцьНа факультэце працуюць 130 навуковых супрацоўнікаў 14 навукова-даследчых лабараторый, акрамя таго, навуковай дзейнасцю займаецца большасць выкладчыкаў.
Фінансаванне навуковых работ ажыццяўляецца з некалькіх крыніц. Каля палавіны сродкаў забяспечвае дзяржаўны бюджэт рэспублікі - праз базавае фінансаванне БДУ і праз конкурснае фінансаванне са сродкаў дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіям Рэспублікі Беларусь, Фонда фундаментальных даследаванняў Беларусі і Дзяржаўных праграм фундаментальных і прыкладных даследаванняў. Другая палова фінансавання навукі складаецца са сродкаў прамысловых аб'яднанняў і арганізацый, дзяржаўных замоў, а таксама розных міжнародных фондаў.
Фізічны факультэт вядзе сумесныя даследаванні з інстытутамі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прамысловымі аб'яднаннямі, сярод якіх ПА «Интэграл» і ААТ «Беларуськалій», з іншымі ВНУ (БДУІР, БДПУ і інш.). Значная частка навуковых працаўнікоў і выдчыкаў факультэта праводзяць даследаванні ў кааперацыі з замежнымі арганізацыямі: Аб'яднаным інстытутам ядзерных даследаванняў (Дубна, Расія), Енскім і Хагенскім універсітэтамі (Германія), Інстытутамі ядзернай фізікі (Чэхія, Польшча), Універсітэтам Падуі (Італія), Ляхайскім універсітэтам (Бетлехем, ЗША) і інш.
Вынікі прыкладных распрацовак вучоных факультэта выкарыстоўваюцца ў радыеэлектроннай, аптычнай, аўтамабільнай, трактарнай, прыборабудаўнічай прамцысловасці, у геалогіі, медыцыне, біятэхналогіі і іншых галінах гаспадаркі Беларусі.
Структура факультэта
правіцьКафедры
правіць- Кафедра агульнай фізікі
- Кафедра вышэйшай матэматыкі і матэматычнай фізікі
- Кафедра біяфізікі
- Кафедра лазернай фізікі і спектраскапіі
- Кафедра камп'ютэрнага мадэлявання
- Кафедра энергафізікі
- Кафедра методыкі выкладання фізікі і інфарматыкі
- Кафедра фізікіцвёрдага цела
- Кафедра фізікі паўправаднікоў і нанаэлектронікі
- Кафедра фізічнай оптыкі і прыкладной інфарматыкі
- Кафедра ядзернай фізікі
- Кафедра тэарэтычнай фізікі і астрафізікі
Навукова-даследчыя лабараторыі
правіць- Фізікі іонна-плазменнай мадыфікацыі цвёрдых цел
- Фізікі і тэхнікі паўправаднікоў
- Высокаэнергетычнай іоннай імплантацыі і функцыянальнай дыягностыкі
- Спектраскапіі паўправаднікоў
- Фізікі электронных матэрыялаў
- Нелінейнай оптыкі і спектраскапіі
- Дыэлектрычнай спектраскапіі гетэрагенных сістэм
- Біяаналітычных сістэм
- Біяфізікі і біятэхналогіі
- Клетачнай інжынерыі і нанабіятэхналогій
- Навуковага прыборабудавання
- Спектраскапічных сістэм
- Энергаэффектыўных матэрыялаў і тэхналогій
Рэйтынгі
правіцьБДУ - адзіны беларускі універітэт, прадстаўлены ў прэстыжных сусветных рэйтынгах: QS («Фізіка і астраномія») и THE («Фізічные навукі»).
Літаратура
правіць- Шпилевский Э. М., Шпилевский М. Э. Физический факультет: прошлое, настоящее и будущее. — Минск: БГУ,1998.
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт Архівавана 9 ліпеня 2018.
- Абсерваторыя БДУ Архівавана 8 ліпеня 2018.
- Панарамы фізфака БДУ Архівавана 29 кастрычніка 2013.