Філарэт Родзька
Філарэт Родзька (27 студзеня 1890 — 5 сакавіка 1977) — беларускі настаўнік, грамадскі і ваенны дзеяч. Бацька дзеяча Усевалада Родзькі і мастачкі Галіны Русак.[1]
Філарэт Родзька | |
---|---|
Род дзейнасці | настаўнік, грамадскі і ваенны дзеяч |
Дата нараджэння | 27 студзеня 1890 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 сакавіка 1977 (87 гадоў) |
Месца пахавання | |
Жонка | Вера з Гулевічаў |
Дзеці |
Усевалад Родзька Галіна Русак |
Альма-матар | |
Член у |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 27 студзеня 1890 г. у вёсцы Вераскава Навагрудскага павета Гродзенскай губерні ў Расійскай імперыі. Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. Настаўнічаў у вёсцы Грычынавічы.
Падчас Першай сусветнай вайны у 1915 годзе быў мабілізаваны ў царскае войска, скончыў афіцэрскую школу, ваяваў на фронце, быў атручаны газамі і кантужаны. У 1918 г. вярнуўся на Палессе. Паводле адной версіі, далучыўся да арміі генерала Булак-Балаховіча, а паводле іншай — настаўнічаў. Ажаніўся з мясцовай дзяўчынай Верай з Гулевічаў. У 1921 годзе вярнуўся ў вёску Вераскава, дзе працаваў кіраўніком школы.
Падчас Другой сусветнай вайны у 1942—1943 гг. — настаўнік Наваградскай настаўніцкай семінарыі, з 1943 г.— дырэктар беларускай прагімназіі ў Наваградку.
Ад 1944 года — на эміграцыі, спачатку жыў у Германіі.
У 1949 г. выехаў у ЗША. Пасяліўся ў Саўт-Рыверы, потым перабраўся ў Сомерсэт, дзе гуртаваў прыхільнікаў Рады БНР. Браў удзел у нацыянальным руху ў ЗША. Быў сябрам Беларуска-Амерыканскага задзіночання, старшынём аддзелу арганізацыі ў Нью-Джэрсі, а таксама старшынём аддзелу Рады БНР у Нью-Джэрсі. Арганізаваў беларускую суботнюю школу, браў удзел у стварэнні парафіі Жыровіцкай Божай Маці ў Хайленд-Парку, доўгі час быў рэгентам царкоўнага хору.
Памёр 5 сакавіка 1977 года і пахаваны ў Іст-Брансуіку на могілках царквы Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ.
Зноскі
Спасылкі
правіць- 130 гадоў з дня нараджэння Філарэта Родзькі Архівавана 20 лютага 2020.