Адкрыць галоўнае меню
Футбол
Філіпі Каўтынью
20180610 FIFA Friendly Match Austria vs. Brazil Philippe Coutinho 850 1692.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Філіпі Каўтынью Карэя
Мянушка Маленькі Чараўнік (англ.: Little Magician), Маленькі Геній
Нарадзіўся 12 чэрвеня 1992(1992-06-12)[1] (27 гадоў)
Грамадзянства Flag of Brazil.svg Бразілія
Рост 172 см[2]
Вага 68 кг[2]
Пазіцыя атакавалы паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Германія Баварыя
Нумар 10
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
1999 — 2008 Бразілія Васка да Гама
Клубная кар’ера*
2008 — 2010 Бразілія Васка да Гама 19 (1)
2010 — 2013 Італія Інтэрнацыянале 28 (3)
2012   Іспанія Эспаньёл 16 (5)
2013 — 2018 Англія Ліверпул 152 (41)
2018 — Іспанія Барселона 52 (13)
2019 —   Германія Баварыя
Нацыянальная зборная**
2009 — 2010 Бразілія Бразілія (да 17) 5 (3)
2011 — 2013 Бразілія Бразілія (да 20) 7 (3)
2010 — Бразілія Бразілія 55 (16)
Міжнародныя медалі
Кубкі Амерыкі
Золата Бразілія 2019

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 19 жніўня 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 19 жніўня 2019.

Філі́пі Каўты́нью Карэ́я[3] або Філіпэ Каўтынья (парт.: Philippe Coutinho Correia, [fiˈlipi kowˈtʃĩj̃u]; нар. 12 чэрвеня 1992, Рыа-дэ-Жанэйра) — бразільскі футбаліст, паўабаронца нямецкага клуба «Баварыя» (у арэндзе з «Барселоны») і нацыянальнай зборнай Бразіліі.

Кар’ераПравіць

КлубнаяПравіць

Займацца футболам Філіпі пачаў у сістэме клуба «Васка да Гама». У 2008 годзе, у 16-гадовым узросце, быў набыты італьянскім «Інтэрам» за €4 мільёны[4], аднак да 18-годдзя заставаўся ў «Васка» на ўмовах арэнды.

 
Каўтынью ў «Інтэры»

Афіцыйны дэбют за «нерадзуры» адбыўся 27 жніўня 2010 года ў прайграным матчы Суперкубку УЕФА з іспанскім «Атлетыка», дзе Каўтынью выйшаў на замену. 8 мая 2011 года ігрок забіў першы гол за «Інтэр» у хатнім матчы супраць «Фіярэнціны».

У сезоне 2011/12 Філіпі Каўтынью быў вымушаны змагацца за месца ў асноўным складзе і ўрэшце быў аддадзены ў арэнду ў «Эспаньёл» да канца сезона. 4 лютага 2012 года Каўтынью ўпершыню выйшаў на поле ў яго складзе, а 11 сакавіка забіў два галы ў браму «Рая Вальекана».

30 студзеня 2013 года англійскі «Ліверпул» абвясціў пра падпісанне доўгатэрміновага кантракту з іграком, які атрымаў вопратку з 10 нумарам.

Першы матч за ліверпульскі клуб Філіпі правёў 11 лютага 2013 года, выйшаўшы на замену на 78 хвіліне. А менш як праз тыдзень, 17 лютага, ён забіў за «Ліверпул» першы гол[5]. Хутка здолеў стаць адным з лідараў мерсісайдцаў.

У жніўні 2017 года цікавасць да іграка стала праяўляць «Барселона», аднак «Ліверпул» адмовіўся прадаваць іграка, і сезон 2017/18 Каўтынью пачаў у англійскім клубе. У студзені 2018 года ўсё ж перайшоў у каталонскі клуб за 120 млн еўра плюс 40 млн еўра ў якасці магчымых бонусаў[6].

У жніўні 2019 года быў аддадзены ў арэнду ў мюнхенскую «Баварыю» на сезон з правам выкупу[7].

МіжнароднаяПравіць

Філіпі Каўтынью дапамог юнацкай зборнай перамагчы на чэмпіянаце Паўднёвай Амерыкі 2009, забіўшы тры мячы. У наступным годзе ён дэбютаваў за дарослую зборную ў таварыскім матчы з Іранам[8].

ДасягненніПравіць

«Васка да Гама»

«Інтэрнацыянале»:

«Барселона»:

Зборная Бразіліі:

Зноскі

  1. Philippe Coutinho // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 https://www.fcbarcelona.com/football/first-team/staff/players/2018-2019/philippe-coutinho
  3. Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
  4. Coutinho, 4 milioni per il Pato di Moratti (італ.) . La Gazzetta dello Sport (23 ліпеня 2008). Праверана 20 лістапада 2010.
  5. «Liverpool 5-0 Swansea» BBC Sport. 17 February 2013
  6. «Барселона» подписала контракт с Коутиньо и представила его на «Камп Ноу». by.tribuna.com
  7. «Бавария» арендовала Коутиньо на сезон с правом выкупа. by.tribuna.com
  8. Iran 0 Brazil 3 (англ.) . Goal.com (7 кастрычніка 2010). Праверана 13 жніўня 2013.

СпасылкіПравіць