Філіп (кароль Бельгіі)

кароль Бельгіі з 2013 года
(Пасля перасылкі з Філіп, кароль Бельгіі)

Яго Каралеўская Высокасць Філіп (фр.: Philippe Léopold Louis Marie або нідэрл.: Filips Leopold Lodewijk Maria), нар. 15 красавіка 1960) — кароль бельгійцаў з 21 ліпеня 2013. Прадстаўнік Саксен-Кобург-Гоцкай дынастыі, старэйшы сын караля бельгійцаў Альберта II і каралевы Паолы.

Філіп
фр.: Philippe de Belgique
нідэрл.: Filip van België
кароль Бельгіі
з 21 ліпеня 2013
Папярэднік Альберт II
senator by right[d]
1994 — 2013
Нараджэнне 15 красавіка 1960(1960-04-15)[1][2][…] (64 гады)
Род House of Saxe-Coburg and Gotha[d]
Бацька Альберт II
Маці Паола Руфа дзі Калабрыа[3]
Жонка Мацільда, каралева Бельгіі[4]
Дзеці Елізавета, Габрыэль Бельгійскі[d], Эмануэль Бельгійскі[d] і Элеанора Бельгійская[d]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, афіцэр, манарх, Noiraud
Аўтограф Выява аўтографа
Манаграма Манаграма
Званне генерал і галоўнакамандуючы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Філіп быў першым бельгійскім прынцам, які наведваў звычайную школу замест традыцыйнай дамашняй адукацыі. Па заканчэнні школы працягваў адукацыю ў Каралеўскай ваеннай акадэміі, якую скончыў у 1981 годзе. Пасля нядоўгачасовай кар’еры ва ўзброеных сілах прынц Філіп вярнуўся да вучобы. Спачатку ў Трыніці-каледжы Оксфардскага ўніверсітэта (Вялікабрытанія), затым у Стэнфардскім універсітэце (ЗША). У 1988 годзе прынц Філіп атрымаў ступень магістра паліталогіі Стэнфардскага ўніверсітэта.

У 1993—2013 гадах меў тытул герцага Брабанцкага.

Кароль цікавіцца тэхнікай і асабліва авіябудаваннем. На рахунку Філіпа 30 адзіночных вылетаў, ён валодае верталётам.

Сям’я і дзеці правіць

4 снежня 1999 года Філіп ажаніўся з Мацільдай д’Удэкем д’Акоз, станам на 2024 год яны маюць чацвярых дзяцей:

  1. прынцэса Елізавета Тэрэза Марыя Алена (нар. 25 кастрычніка 2001 года);
  2. прынц Габрыэль Бадуэн Карл Марыя (нар. 20 жніўня 2003 года);
  3. прынц Эмануэль Леапольд Гіём Франсуа Марыя (нар. 4 кастрычніка 2005 года);
  4. прынцэса Элеанора Фабіёла Вікторыя Ганна Марыя (нар. 16 красавіка 2008 года).

Уключэнне імя Дзевы Марыі як аднаго з імёнаў прынцаў і прынцэс — традыцыя каталіцкіх манархаў. Хрысціянскія канатацыі нясе і склад «эль», які паўтараецца ў імёнах прынцаў.

Грамадская дзейнасць правіць

У 1998 годзе заснаваў фонд свайго імя, які ставіць мэтай збліжэнне розных моўных грамад Бельгіі.

Ганаровы старшыня Бельгійскай службы міжнароднага гандлю.

У 2002 годзе стаў ганаровым доктарам Лёвенскага каталіцкага ўніверсітэта[5].

Таксама ганаровы член Рымскага клуба.

Узнагароды правіць

Зноскі

  1. Philippe, king of Belgium // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Lundy D. R. Philippe Léopold Louis Marie de Belgique, Prince de Belgique // The Peerage
  3. Lundy D. R. The Peerage
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. Het Nieuwsblad: Eredoctoraat Prins Filip Het Nieuwsblad, 05 feb 2002.