Філіп дэ Брака (фр.: Philippe de Broca; 15 сакавіка 1933, Парыж — 26 лістапада 2004, Нёі-сюр-Сен) — французскі кінарэжысёр, кавалер ордэна Ганаровага легіёна. Вядомы як пастаноўшчык лёгкіх камедый з удзелам Жана-Поля Бельмандо, Анні Жырардо, Філіпа Нуарэ і іншых.

Філіп дэ Брака
фр.: Philippe de Broca
Імя пры нараджэнні фр.: Philippe Claude Alex de Broca
Род дзейнасці кінарэжысёр, сцэнарыст, кінаакцёр, рэжысёр
Дата нараджэння 15 сакавіка 1933(1933-03-15)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 лістапада 2004(2004-11-26)[5][2][…] (71 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Margot Kidder[d] і Valérie Rojan[d]
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Сайт philippedebroca.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Пра кіно дэ Брока марыў з ранняга дзяцінства. Скончыў Вышэйшую тэхнічную школу фатаграфіі і кіно ў Парыжы, пасля чаго працаваў аператарам і асістэнтам рэжысёра ў Клода Шаброля і Франсуа Труфо. Потым зняў шэраг кароткаметражных фільмаў.

Першы ўласны мастацкі фільм зняў у 1960 годзе.

Сярод найбольш вядомых кінаработ рэжысёра — «Цудоўны», «Непапраўны», «Пяшчотны паліцэйскі», «Скралі сцягно Юпітэра» і іншыя.

Апошні фільм Філіпа дэ Брака «Гадзюка ў кулаку» (экранізацыя рамана Эрвэ Базена) быў задуманы як частка кінатрылогіі. Аднак неўзабаве пасля прэм’еры фільма дэ Брака памёр у клініцы горада Нёі-сюр-Сэн ад раку.

Пахаваны ў раёне Бель-Іль-ан-Мер горада Саўзон, каля паўднёвага ўзбярэжжа Брэтані.

Меў траіх дзяцей — аднаго ад актрысы Марты Келер, народжанага ў 1971 годзе, дваіх ад Валеры Ражан. Апошні шлюб (1983—1984) з Марго Кідэр.

Фільмаграфія

правіць

Крыніцы

правіць