Філіп (апостал)
Філіп — апостал, нарадзіўся ў галілейскім горадзе Віфсаідзе. Сярод апосталаў, паводле біблейскага падання, займаў пятае месца. Прапаведаваў у Скіфіі і Фрыгіі, дзе быў распяты на крыжы ў часы імператара Даміцыяна.
Філіп | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | каля 5 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | каля 80 |
Месца смерці | |
У ліку | святы |
Дзень памяці | 14 лістапада |
![]() |
У Новым ЗапавецеПравіць
У спісах сінаптычных Евангелляў Філіп падаецца як адзін з апосталаў. У Евангеллі ад Яна апісваецца пакліканне Філіпа як вучня Ісуса (Ян. 1:43). Філіп апісваецца, як вучань з горада Віфсаіды і звязваецца з Андрэем і Пятром, якія былі з таго ж горада. Ён таксама быў сярод тых, што знаходзіліся разаі з Янам Хрысціцеля, калі апошні ўпершыню назваў Ісуса Божым Ягняці. Таксама, Філіп быў тым, хто прывёў Нафанаіла (які звычайна атаясамліваецца з Варфаламеем) да Ісуса. Некаторыя даследчыкі лічаць, што Філіп быў сярод прысутных на вяселлі ў Кане[1] .
З усіх чатырох Евангелляў, Філіп займае найбольш важнае месца ў Евангеллі ад Яна. Філіп пытаецца ў Ісуса, як накарміць 5000 чалавек[2]. Пазней ён з'яўляецца як прадстаўнік грэчаскай абшчыны. Філіп мае грэчаскае імя і, магчыма, размаўляў на грэчаскай мове. Ён кажа Андрэю, што грэкі хочуць убачыць Ісуса, і разам яны паведамляюць пра гэта Ісусу. Падчас Апошняй Вячэры, калі Філіп папрасіў Ісуса паказаць ім Айца, ён такім чынам дае Ісусу магчымасць вучыць Сваіх вучняў аб адзінстве Айца і Сына[1].
Апостала Філіпа трэба не блытаць з апосталам евангелістам Філіпам, які быў прызначаны разам са Стэфанам, каб сачыць за дабрачыннымі размеркаваннямі (Дз. 6:5).
Зноскі
- ↑ а б Butler, Alban. «St. Philip, Apostle», The Lives or the Fathers, Martyrs and Other Principal Saints, Vol. V, D. & J. Sadlier, & Company, 1864 Архівавана 22 снежня 2016.
- ↑ Kirsch, Johann Peter. «St. Philip the Apostle.» The Catholic Encyclopedia. Vol. 11. New York: Robert Appleton Company, 1911. 10 Aug. 2014