Філіп IV (кароль Іспаніі)

кароль Іспаніі (1621—1665) і Партугаліі (1621—1640)

Філіп IV (ісп.: Felipe IV, 8 красавіка 1605, Вальядалід — 17 верасня 1665, Мадрыд) — кароль Іспаніі з 31 сакавіка 1621 года, кароль Партугаліі і Алгарві з 31 сакавіка 1621 па 1 снежня 1640 года, як Філіп III, парт.: Filipe III. З дынастыі Габсбургаў.

Філіп IV
манарх Кастыліі і Леона[d]
31 сакавіка 1621 — 17 верасня 1665
Папярэднік Філіп III
Пераемнік Карл II
манарх Партугаліі
31 сакавіка 1621 — 1 снежня 1640
Папярэднік Філіп III
Пераемнік Жуан IV
манарх Арагона
31 сакавіка 1621 — 17 верасня 1665
Папярэднік Філіп III
Пераемнік Карл II
кароль Сардзініі[d]
31 сакавіка 1621 — 17 верасня 1665
Нараджэнне 8 красавіка 1605(1605-04-08)[1][2][…]
Смерць 17 верасня 1665(1665-09-17)[1][2][…] (60 гадоў)
Месца пахавання
Род Дом Гасбургаў у Іспаніі[d]
Бацька Філіп III[3]
Маці Маргарыта Аўстрыйская[3]
Жонка Ізабела Бурбонская[3][4] і Марыяна Аўстрыйская[d][4]
Дзеці Бальтазар Карлас[d], Марыя Тэрэзія Іспанская, Маргарыта Тэрэза Іспанская[5], Феліпэ Праспера[d], Карл II[5], John of Austria the Younger[d], Алонса Энрыкес дэ Санта-Томас[d], Алонса Антоніа дэ Сан-Марцін[d], Карлас Фернанда дэ Аўстрыя-і-Манрыке[d], Хуан Косіа[d], Fernando Tomás de Austria[d][6], Marie Margarita von Habsburg[d][6], Margarita Catalina von Habsburg[d][6], Infanta Maria Eugenia of Spain[d][6], Isabella Teresa von Habsburg[d][6], Francisco Fernando Isidro de Austria[d][6][7], Infanta Maria Ana Antonia of Spain[d][6], Maria von Habsburg[d][6] і Ana Margarita de San José[d]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
рыцар ордэна Залатога руна Grand Master of the Order of the Tower and Sword
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Сын і пераемнік Філіпа III, уступіў на прастол 16-летнім юнаком (1621) і, падобна бацьку, не меў ні жадання, ні здольнасці да дзяржаўнай дзейнасці. Цалкам адданы прыемнасцям прыдворнага жыцця, ён усклаў увесь цяжар кіравання дзяржавай на свайго ўлюбёнца, графа-герцага Аліварэс, чалавека ўладалюбівага, сквапнага і мсцівага. Двор патанаў у раскошы, народ знаходзіўся ў самым бядотным становішчы; усёмагутнае чынавенства паралізоўвала грамадскую самадзейнасць; духавенства са сваімі прывілеямі, багаццямі, невуцтвам і коснасцю з’яўлялася ворагам і тормазам разумовага і эканамічнага прагрэсу краіны.

Некалі магутная манархія хутка разлагалася знутры і звонку. Войны з Галандыяй прывялі да канчатковага прызнання яе незалежнасці ад Іспаніі (Вестфальскі мір, 1648). Вайна з Францыяй скончылася Пірэнейскім мірам (1659), па якім Іспанія пазбавілася Русільёна і Артуа.

Дэспатычнае кіраванне Філіпа IV выклікала цэлы шэраг народных паўстанняў у розных частках манархіі, якія не жадалі падпарадкавацца кастыльскаму заканадаўству і адстойвалі свае фуэрасы. Для абароны іх амаль адначасова ўзяліся за зброю каталонцы і партугальцы (1640): першыя абвясцілі сваім каралём Людовіка XIII Французскага, а апошнія — герцага Браганскага, які прыняў імя Жуана IV. Але адлучылася ад Іспаніі толькі Партугалія; каталонцы, абураныя гвалтоўнасцю дзеянняў французаў, засталіся ў іспанскім падданстве, пасля таго як Філіп IV пацвердзіў іх фуэрасы. Спробы адлучыцца ад Філіпа IV, акрамя таго, мелі месца і ў Андалусіі (змова герцага Медзіна-Сідоніа), і ў Сіцыліі (паўстанне ў Палерма, 1647), і ў Неапалі (паўстанне Мазаніела), і ў Сардзініі, і ў Мілане.

Гістарыёграфам пры Філіпе IV быў вядомы пісьменнік і драматург Хуан дэ Сабалета.

Першы шлюб

правіць

18 кастрычніка 1615 года Філіп IV ажаніўся з Ізабелай Бурбонскай (16021644).

Дзеці Філіпа IV ад першага шлюбу:

  • Марыя Маргарыта (14 жніўня 1621 — 15 жніўня 1621)
  • Маргарыта Марыя Каталіна (25 лістапада 1623 — 22 снежня 1623)
  • Марыя Эўхенія (21 лістапада 1625 — 21 ліпеня 1627)
  • Ізабель Марыя Тэрэза (31 кастрычніка 1627 — 1 лістапада 1627)
  • Бальтазар Карлас (17 кастрычніка 1629 — 9 сакавіка 1646), спадчыннік прастола, памёр ва ўзросце 16 гадоў
  • Францыска Фернанда (12 сакавіка 1634 — 12 сакавіка 1634)
  • Марыя Ганна Антонія (17 студзеня 1636 — 5 снежня 1636)
  • Марыя Тэрэзія (10 верасня 1638 — 30 ліпеня 1683) — каралева Францыі, жонка Людовіка XIV

Другі шлюб

правіць
 
Партрэт караля Філіпа IV, Дыега Веласкес, Музей Прада (Мадрыд)

8 лістапада 1649 года Філіп IV ажаніўся з Марыянай Аўстрыйскай (16341696). Жаніцьба была абумоўлена смерцю яго адзінага сына і спадчынніка прастола Бальтазара Карласа. Бальтазар Карлас памёр неўзабаве пасля таго, як з імператарам Фердынандам III была дасягнута дамоўленасць, што ён возьме ў жонкі яго дачку Марыяну. 42-летні Філіп IV вырашыў жаніцца на нявесце свайго памерлага сына, хоць яна была яго пляменніцай, і ёй у тую пару было ўсяго 13 гадоў. Марыяна прыбыла ў Мадрыд увосень 1649 года, да моманту шлюбнай цырымоніі ёй было 15 гадоў.

Хоць у Філіпа IV былі здаровыя дзеці ад мэтрэс, яго дзеці ад Марыяны з’яўляліся на святло мёртванароджанымі або паміралі неўзабаве пасля нараджэння. Пасля 12 гадоў шлюбу толькі дачка Маргарыта была адзіным дзіцем, якое выжыла; яна пасля выйшла замуж за свайго дзядзьку Леапольда I.

Спадчыннік з’явіўся на святло 6 лістапада 1661 года. Карл II быў з нараджэння слабым і хворым. Па ім было відаць, да чаго прывяла традыцыя дынастыі Габсбургаў выбіраць сабе пару сярод блізкіх сваякоў. У той час як звычайны чалавек у пятым пакаленні мае 32 розных продка, у Карла II па прычыне блізкароднасных шлюбаў у родзе іх было толькі 10, і 7 з яго 8 прадзядоў і прабабак пайшлі ад Хуаны I Вар’яткі.

Дзеці Філіпа IV ад другога шлюбу:

Акрамя таго, у Філіпа IV быў пазашлюбны сын Хуан Хасэ.

Зноскі

  1. а б RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. а б в г Felipe IV // Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в Kindred Britain
  4. а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. а б Union List of Artist Names — 2018. Праверана 22 мая 2021.
  6. а б в г д е ё ж Lundy D. R. The Peerage
  7. Dialnet — 2001.

Літаратура

правіць
Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).
  • Novoa, «Historia de Felipe IV» (ed. de Canovas del Castillo, M., 1879);
  • A. de Castro, «El conde, duque de Olivares y el rey Felipe IV» (Кадикс, 1846);
  • A. Canovas del Castillo, «Estudios del reinado de Felipe IV» (2 т., Мадр., 1888—89).