Філіп I Прыгожы (ісп.: Felipe I de Habsburgo el Hermoso; 22 ліпеня 1478, Бругэ — 25 верасня 1506, Бургас) — герцаг Бургундыі пад імем Філіп IV1482 года) і кароль-кансорт Кастыліі пад імем Філіп I1504 года), першы прадстаўнік дынастыі Габсбургаў на іспанскім прастоле.

Філіп I Прыгожы
Felipe el Hermoso
Філіп I Прыгожы
Full Ornamented Coat of Arms of Philip I of Castile.svg
кароль Кастыліі
1482 герцаг Бургундыі
1504 кароль Кастыліі — 25 верасня 1506 г.
Папярэднік Марыя (Бургундыя)
Ізабела (Кастылія)
Пераемнік Карл V (Бургундыя)
Іаана (Кастылія)
 
Дзейнасць кіраўнік
Веравызнанне Roman Catholic[d]
Нараджэнне 22 чэрвеня 1478[1]
Смерць 25 верасня 1506[2][1] (28 гадоў) ці 25 верасня 1506(1506-09-25)[3] (28 гадоў)
Пахаванне
Дынастыя Род Габсбургаў
Бацька Максіміліян I Габсбург
Маці Марыя Бургундская
Жонка Хуана I Вар'ятка
Дзеці Элеанора Аўстрыйская, Карл V Габсбург, Ізабела Габсбургская, Фердынанд I Габсбург, Марыя Аўстрыйская і Кацярына Аўстрыйская
 
Узнагароды
ордэн Падвязкі рыцар ордэна Залатога руна

ЮнацтваПравіць

Філіп быў сынам аўстрыйскага эрцгерцага Максіміліяна I, будучага імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі, і Марыі Бургундскай, спадчынніцы ўладанняў Бургундскага дому. Сваё імя ён атрымаў у гонар прадзеда герцага Філіпа Добрага.

У 1482 годзе нечакана загінула на паляванні маці Філіпа, і ён атрымаў у спадчыну велізарную і багатую Бургундскую дзяржаву, у склад якой уваходзілі, апроч уласна герцагства Бургундыі, Брабант, Лімбург, Люксембург, Артуа, Франш-Кантэ, Фландрыя, Генегау, Галандыя, Намюр, Гелдэрн і шэраг іншых ленаў у Францыі і імперыі. Апекуном пры малалетнім герцагу стаў яго бацька Максіміліян Габсбург.

Кіраванне ў БургундыіПравіць

Хоць Максіміліян і прыняў апеку над Філіпам, ва ўсталяванні рэгенцтва яму было саслоўямі бургундскай дзяржавы адмоўлена. У адрозненне ад юнага герцага, Максіміліян не карыстаўся падтрымкай значнай часткі дваранства і гарадоў Нідэрландаў. Канфлікт паміж Максіміліянам і апазіцыйнымі да яго кіравання саслоўямі ўскладняўся прэтэнзіямі французскага караля Людовіка XI на спадчыну Марыі Бургундскай. Паводле дагавора ў Арасе 1482 года Франш-Кантэ і Артуа былі саступлены Францыі.

Гэта развязала рукі Максіміліяну для барацьбы з фламандскімі саслоўямі, выступленні якіх ужо перараслі ў адкрыты мяцеж з патрабаваннем пашырэння самакіравання Нідэрландаў. Галоўнымі цэнтрамі паўстанцаў былі гарады Гент і Бругэ. У апошнім на некаторы час апынуўся ў палоне мяцежнікаў герцаг Філіп. Барацьба Максіміліяна і гарадоў працягвалася без асаблівага поспеху з таго ці іншага боку да 1494 года, калі Максіміліян, які стаў у 1493 годзе імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі, афіцыйна перадаў уладу над Нідэрландамі і Бургундыяй свайму сыну Філіпу, які, у сваю чаргу, паабяцаў выконваць правы і прывілеі саслоўяў і абараняць законныя інтарэсы фламандскіх гарадоў.

Незадоўга да гэтага, у 1493 годзе, быў заключаны Санліскі дагавор з Францыяй, паводле якога Франш-Кантэ і Артуа вярталіся герцагу Філіпу, а французскі кароль атрымліваў Пікардыю і ўласна герцагства Бургундыя. Гэта пагадненне ўрэгулявала франка-габсбургскую спрэчку аб бургундскай спадчыне і пацвердзіла пераход Нідэрландаў да Габсбургаў.

Аднаасобнае кіраванне Філіпа Прыгожага ў Нідэрландах пачалося ў 1494 годзе ў адносна спрыяльным становішчы. Хваляванні гарадоў спыніліся, а ўлада шаснаццацігадовага герцага абмежаваў савет, у які ўвайшлі вядучыя бароны бургундскай дзяржавы. Аднак падтрымка, аказаная Філіпам Перкіну Уорбеку, самазванцу, які прэтэндаваў на англійскі прастол, сур’ёзна падарвала англа-бургундскія адносіны і прывяла да пераносу цэнтра гандлю брытанскай воўнай з Антверпена ў Кале.

У адказ герцаг Філіп наклаў эмбарга на ўвоз воўны і жалеза з Англіі ў свае ўладанні. Канфлікт вельмі негатыўна адбіўся на эканоміцы як Англіі, так і Нідэрландаў, і выклікаў новы рост незадаволенасці ў фламандскіх гарадах, якія страцілі сыравіны для сваёй ткацкай прамысловасці.

Пад ціскам фламандцаў і свайго бацькі, зацікаўленага ў англійскай падтрымцы супраць Францыі ў распачатых Італьянскіх войнах, Філіп у 1496 годзе пайшоў на прымірэнне з Генрыхам VII і заключыў усёабдымнае гандлёвае пагадненне з Англіяй, вядомае пад назвай Intercursus Magnus. Гэты дагавор аформіў доўгатэрміновы англа-бургундскі ваенна-палітычны саюз і ўсталяваў свабоду гандлю паміж дзвюма краінамі. Сведчаннем усталявання трывалых дружалюбных адносін паміж Англіяй і Бургундыяй стала асабістая сустрэча Філіпа і караля Генрыха VII у Кале ў 1500 годзе.

Іншай найважнейшай падзеяй кіравання Філіпа ў Нідэрландах стаў яго шлюб 20 кастрычніка 1496 года з інфантай Іаанай, дачкой Ізабелы, каралевы Кастыліі, і Фердынанда II, караля Арагона.

Сястра Філіпа Маргарыта ў наступным годзе ажанілася са спадчыннікам Ізабелы і Фердынанда Хуана Арагонскага. Гэтыя шлюбы ляглі ў аснову дынастычнага саюза Іспаніі і дому Габсбургаў, накіраванага супраць Францыі. Пасля смерці Хуана Арагонскага ў 1497 годзе, яго старэйшай сястры Ізабелы ў 1498 годзе і яе сына Мігела ў 1500 годзе, жонка Філіпа Прыгожага стала адзінай спадчынніцай прастолаў Кастыліі і Арагона, што стварыла перспектыву стварэння велізарнай габсбургскай імперыі, якая ўключала апроч Аўстрыі, Нідэрландаў і Бургундыі, большую частка Пірэнейскага паўвострава і заморскія ўладанні.

Кіраванне ў ІспанііПравіць

 
Хуан Фландэс. Партрэт Філіпа Прыгожага
 
Хуан Фландэс. Партрэт Іааны Вар’яткі

У 1502 годзе Філіп і яго жонка Іаана Кастыльская здзейснілі паездку ў Іспанію. Картэсы Кастыліі прызналі Іаану спадчынніцай прастола і прынеслі ёй клятву пэўнасці. У Арагоне, аднак, саслоўі адмовіліся пацвердзіць яе правы на спадчыну, спадзяючыся на магчымасць нараджэння сына ў караля Фердынанда II. Арагонцы таксама адмоўна адносіліся да перспектывы прыходу да ўлады бургундскіх і нідэрландскіх саветнікаў і набліжаных Філіпа.

Становішча ўскладняў той факт, што стала відавочнай душэўная хвароба Іааны, узмоцненая яе рэўнасцю. Інфанта перыядычна ўпадала ў стан дэпрэсіі, якая пераходзіла ва ўспышкі шалёнства. Адносіны паміж мужам і жонкай станавіліся ўсё больш напружанымі і неўзабаве яны сталі жыць паасобна. У 1503 годзе Філіп разам са сваім старэйшым сынам Карлам вярнуліся ў Нідэрланды, пакінуўшы ў Мадрыдзе Іаану, якая ў той час была цяжарнай другім сынам Фердынандам.

26 лістапада 1504 годзе сканала Ізабела, каралева Кастыліі. У завяшчанні яна назвала сваёй спадчынніцай Іаану, усталяваўшы, што ў выпадку яе няздольнасці па стане здароўя кіраваць каралеўствам, стаць рэгентам да дасягнення паўналецця старэйшым сынам Іааны і Філіпа павінен быў Фердынанд Арагонскі. Аднак уласныя прэтэнзіі на рэгенцтва высунуў сам Філіп Прыгожы. Яму ўдалося заручыцца падтрымкай Францыі і кастыльскіх саслоўяў. Фердынанд быў вымушаны адмовіцца ад прэтэнзій на рэгенцтва ў абмен на права атрымання паловы даходаў з Гранады. Каралевай Кастыліі была прызнана Іаана, а Філіп стаў каралём-суправіцелем і рэгентам.

Яго спробы цалкам адхіліць Іаану ад улады не ўвянчаліся поспехам з-за супраціўлення картэсаў. Не маючы трывалай апоры ў Іспаніі, Філіп шчодра раздаваў прывілеі і землі мясцовай арыстакратыі і сваім фламандскім набліжаным, што прывяло да некаторага паслаблення каралеўскай улады ў краіне. Філіп I быў далёкі ад рэлігійнага фанатызму; калі б ён кіраваў Іспаніяй даўжэй, то ёсць падставы меркаваць, што ён утаймаваў бы жорсткасць інквізіцыі.

У студзені 1506 года на шляху ў Іспанію з Нідэрландаў карабель Філіпа пацярпеў крушэнне ў берагоў Англіі. Апынуўшыся ва ўладзе англійскага караля Генрыха VII, Філіп быў вымушаны пайсці на шэраг саступак у англа-нідэрландскіх гандлёвых адносінах, перадаць Англіі апошніх лідараў Ёркскай партыі, якія знайшлі сховішча ў бургундскіх уладаннях і абяцаць ваенную дапамогу ў выпадку нападу Францыі на Англію. У абмен ён атрымаў сваё прызнанне каралём Кастыліі і ваенны саюз у выпадку пагрозы яго правам з боку Арагона. Пасля завяршэння перамоў з Генрыхам VII Філіп аднавіў плаванне і 28 красавіка 1506 года прыбыў у Ла-Карунью, куды прывёз з сабой атрад нямецкіх наймітаў для барацьбы з прэтэнзіямі Фердынанда Арагонскага на Кастылію.

27 чэрвеня 1506 года паміж Філіпам і Фердынандам быў заключаны Вільяфафільскі дагавор, у адпаведнасці з якім Філіп быў афіцыйна прызнаны каралём Кастыліі, а Іаана Вар’ятка была фактычна адхілена ад улады.

Кіраванне Філіпа ў Кастыліі, аднак, апынулася нядоўгім: выпіўшы халоднай вады пасля гульні ў мяч, кароль прастудзіўся і 25 верасня 1506 года ва ўзросце дваццаці васьмі гадоў сканаў.

Пасля яго смерці Іаана канчаткова страціла розум, а рэгенцтва ў Кастыліі перайшло да яе бацькі, Фердынанда Арагонскага. Спадчыннікам бургундскіх уладанняў Філіпа і будучым каралём Іспаніі і імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі стаў яго старэйшы сын Карл.

Праблемы з пахаваннем целаПравіць

Гл. Іаана Вар’ятка

Жонка Філіпа, перш чым даставіць цела мужа ў каралеўскі магільны склеп у Гранадзе, незвычайна доўга ездзіла з ім па краіне, што выклікала чуткі пра яе душэўную хваробу.

Шлюб і дзеціПравіць


Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011. Праверана 20 мая 2020.
  2. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  3. Archduke Philip I [House of Habsburg] // Kindred Britain
  4. https://capillarealgranada.com/los-reyes-fundadores/ Праверана 22 мая 2020.
 Папярэднік 
Марыя Бургундская
  герцаг Бургундыі, Брабанта, Люксембурга,
граф Бургундыі, Фландрыі, Генегау,
Галандыі
і Зеландыі
14821506
Пераемнік
Карл V
 Папярэднік 
Ізабела I
  кароль Кастыліі
15041506
Суправіцель: Хуана Вар'ятка
Пераемнік
Хуана Вар'ятка