Філіп VI (кароль Іспаніі)

кароль Іспаніі з 2014 года
(Пасля перасылкі з Філіп VI, Іспанія)

Філіп VI (нар. 30 студзеня 1968, Мадрыд) — Кароль Іспаніі, які ўступіў на трон пасля адрачэння свайго бацькі, караля Хуана Карласа I, 19 чэрвеня 2014. З 1977 па 2014 — наследнік іспанскага прастола, прынц Астурыйскі, Жыронскі, Віянскі, граф Серверскі, сеньор Балагер.

Філіп VI
ісп.: Felipe VI
Прынц Астурыйскі
22 студзеня 1977 — 17 чэрвеня 2014
Пераемнік Леанор
Вялікі магістр ордэна Святога Якава[d]
з 19 чэрвеня 2014
галоўнакамандуючы (Узброеныя сілы Іспаніі)
з 19 чэрвеня 2014
кіраўнік іспанскай дзяржавы[d]
з 19 чэрвеня 2014
манарх Іспаніі
з 19 чэрвеня 2014
Папярэднік Хуан Карлас I
Нараджэнне 30 студзеня 1968(1968-01-30)[1][2][…] (56 гадоў)
Род Іспанскія Бурбоны
Імя пры нараджэнні ісп.: Felipe Juan Pablo Alfonso de Todos los Santos de Borbón y Grecia
Бацька Хуан Карлас I[4]
Маці Софія Грэчаская, каралева Іспаніі[4]
Жонка Летысія[5]
Дзеці Леанор[4] і Сафія[4]
Веравызнанне каталіцтва
Адукацыя
Дзейнасць суверэн
Аўтограф Выява аўтографа
Манаграма Манаграма
Прыналежнасць Іспанія
Род войскаў Spanish Air and Space Force[d], Spanish Navy[d] і Сухапутныя войскі Іспаніі[d]
Званне Captain general of the Army[d], Air captain general[d], Capitán General de la Real Armada Española[d] і Capitán General[d]
Камандаваў Узброеныя сілы Іспаніі
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў клініцы Nuestra Señora de Loreto у Мадрыдзе 30 студзеня 1968 года. На момант нараджэння Філіпа яго бацькі ўжо мелі двух дачок: інфанту Алену (н. 20 снежня 1963) і інфанту Крысціну (н. 13 чэрвеня 1965). Пасля нараджэння Феліпе атрымаў тытул інфанта. Ён быў ахрышчаны ў палацы Сарсуэла каля Мадрыда. Хроснымі бацькамі інфанта сталі яго дзед Граф Барселонскі Хуан дэ Бурбон і прабабуля каралева Вікторыя Яўгенія.

Са дня абвяшчэння каралём свайго бацькі (22 лістапада 1975 года) інфант Феліпэ стаў наследнікам прастола, а 1 лістапада 1975 года атрымаў тытулы Прынца Астурыйскага, Прынца Жэронскага і Прынца Віанскага. 30 студзеня 1986 года, ў дзень свайго 18-годдзя. Феліпэ прынёс прысягу на вернасць Канстытуцыі і каралю ў іспанскім парламенце, цалкам прыняўшы на сабе ролю спадкаемцы іспанскай кароны.

2 чэрвеня 2014 года прэм’ер-міністр Іспаніі Марыяна Рахой абвясціў, што «Яго вялікасць кароль Хуан Карлас адмовіцца ад прастола на карысць свайго сына, прынца Феліпэ»[6], адзначыўшы, што «у адпаведнасці з канстытуцыяй Іспаніі, трэба прыняць спецыяльны закон, які дазволіць узысці на трон наследнаму прынцу Феліпэ» і «іспанскі парламент у хуткім часе адобрыць дадзены закон і абвесціць прынца Феліпэ каралём Іспаніі»[7].

На 19 чэрвеня прызначана цырымонія ўступлення на прастол у якасці новага караля Іспаніі пад імем Філіпа VI[8]

Адукацыя правіць

Інфант Феліпэ скончыў сярэднюю школу «Санта Марыя дэ лос Росалес» (Santa Maria de los Rosales) у Мадрыдзе ў 1984 годзе.

Потым ён правёў год у Канадзе ў школе Lakefield college school

З кастрычніка 1985 года па чэрвень 1988 вучыўся ў Ваеннай акадэміі ў Сарагосе, у школе ВМС у Марыне і ў Акадэміі ВПС у Сан-Хаўеры.

З кастрычніка 1988 па чэрвень 1993 года вывучаў дрыпрудэнцыю і эканоміку ў Мадрыдскім аўтаномным універістэце.

У мае 1995 года атрымаў дыплом магістра ў галіне міжнародных адносін Джаржтаўнскага ўніверсітэта (ЗША).

Удзел у алімпійскіх гульнях правіць

Быў членам алімпійскай зборнай Іспаніі па паруснаму спорту на летніх Алімпійскіх гульнях 1992 года ў Барселоне. прыймаў удзел у цырымоніі адкрыцця ў якасці сцяганосца іспанскай зборнай. Падчас спаборніцтва трохместных лодак заняў шостае месца, быў узнагароджаны алімпійскім дыпломам. Яго бацька, маці і малодшая сястра інфанта Крысціна таксама ўдзельнічалі ў Алімпійскіх гульнях у парусным спорце, але пры гэтым Феліпэ дасягнуў найвышэйшага ў сям’і выніка: Хуан Карлас заняў 15-е месца ў 1972 годзе ў Мюнхене а інфанта Крысціна была 20-ай у 1988 годзе ў Сеуле. У 1960 годзе каралева Сафія ўдзельнічала ў Алімпійскіх гульнях у якасці дадатковага ўдзельніка каманды грэчаскіх майстроў паруснага спорта.

Ваенная служба правіць

Мае воінскія званні: падпалкоўнік (сухапутныя войскі і Авяцыі, капітан 2-га ранга (ВМФ). Мае кваліфікацыю пілота верталёта арміі авіяцыі і флоту. Уваходзіць у склад 402-а эскадрона Ванна-паветраных сіл Іспаніі.

Сям’я правіць

Іспанскі каралеўскі дом
 

Яго Вялікасць Кароль
Яе Вялікасць Каралева

Яго Вялікасць Кароль дон Хуан Карлас
Яе Вялікасць Каралева донья Сафія

Пашыраны склад дому

Феліпэ жанаты, яго жонка — Летысія, каралева Іспаніі, народжаная Летысія Орціс Раксалана. Мае двух дачок: інфанту Леанор і інфанту Сафію.

Зноскі

  1. Felipe VI // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Felipe VI. // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. а б в г Lundy D. R. The Peerage
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  6. [1]
  7. [2]
  8. Іспанія займее новага караля 19 чэрвеня

Спасылкі правіць