Філісты́мляне[1], філісцімляне[2] (ад стараж.-яўр. פְּלִשְׁתִּים, пеліштым[1] — прышэльцы, іншапляменнікі[2] — старажытны народ, які насяляў паўднёвую частку ўсходняга ўзбярэжжа Міжземнага мора[1][2]. Ад наймення філістымлян паходзіць назва Палесціна. Мяркуюць, што філістымляне — індаеўрапейцы[3], выхадцы з Крыта або Малой Азіі[1].

Філістымляне
Палонныя філістымляне, старажытнаегіпецкая выява канца 2 тысячагоддзя да н.э.
Агульная колькасць
Рэгіёны пражывання Палесціна
Мова філісцімлянская
Рэлігія політэізм
Блізкія этнічныя групы

Паводле Бібліі іх паходжанне выводзіцца ад нашчадкаў Хама, род якога засяляў Егіпет[2]. Упершыню згадваюцца ў егіпецкіх крыніцах 13 ст. да н.э.[1][2] у ліку народаў мора — плямён усходняга Міжземнамор'я, якія разбурылі Хецкае царства[2]. Яны ўварваліся ў Сірыю, Фінікію і Палесціну і ўтварылі тут племянны саюз умацаваных гарадоў-дзяржаў. [1], успрыняўшы ханаанейскую мову і рэлігію. Філістымляне прынеслі ў гэты раён познемікенскую культуру жалеза і асіміляваліся з навакольным ханаанейска-ізраільскім насельніцтвам[2].

У 12—11 ст. да н.э. дамагліся гегемоніі ў Палесціне і панавалі там да ўзвышэння ў 10 ст. да н.э. Ізраільскага царства[1][2]. Часта непакоілі ізраільцян, ваявалі з імі і доўгі час прыгняталі іх, пакуль Самуіл не супакоіў іх. На працягу двух стагоддзяў філістымляне яшчэ імкнуліся вярнуць сабе пануючае становішча ў Палесціне, але сталага поспеху не мелі і неаднаразова станавіліся самі аб'ектам нападаў з боку суседніх дзяржаў[2], пакуль у 8 ст. да н.э. не былі заваяваны асірыйцамі[1][2], а ў канцы 6 ст. да н.э. — вавілонскім царом Навухаданосарам[2].

Асноўнымі іх заняткамі былі земляробства, вінаробства і жывёлагадоўля. Ад філістымлян паходзіць грэчаская назва краіны — Палесціна, у якой з часоў панавання рымскага імператара Канстанціна Вялікага (306337) і да нашэсця арабаў (7 ст.) квітнела хрысціянская царква, а яе гарады служылі месцам знаходжання хрысціянскіх епіскапаў.[2]

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж БелСЭ, т. 10, С. 594.
  2. а б в г д е ё ж з і к л Скарына Ф. Творы:… С. 143—144.
  3. The Indo-Europeans and Historical Linguistics

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць