Фіней
Фіней (стар.-грэч.: Φινεύς) — асоба старажытнагрэчаскай міфалогіі, цар Фракіі[1], сын цара Ціра Агенора[2], брат Кадма[3], альбо сын Фенікса і брат Еўропы[3].
Фіней | |
---|---|
![]() | |
Міфалогія | старажытнагрэчаская міфалогія |
Мясцовасць | Фракія |
Пол | мужчынскі пол |
Бацька | Агенор |
Маці | Тэлефаса |
Жонка | Idaea[d] і Клеапатра |
Дзеці | Harpyreia[d], Eraseia[d], Pandion[d], Plexippus[d], Crambis[d] і Olizona[d] |
Звязаныя падзеі | Паход Арганаўтаў |
![]() |
Паводле Сервіса Граматыка — уладар Пафлагоніі[4].
Атрымаў ад Апалона дар прадказання, але за раскрыццё таямніц багоў быў асляплены Зеўсам, Пасейдонам ці Барэем. Па падказцы жонкі Ідэі, ён асляпіў сваіх сыноў ад першага шлюбу ад Клеапатры і кінуў іх дзікім звярам. За гэта багі пакаралі яго, і кожны раз, як толькі Фіней сядаў за стол паесці, прыляталі гарпіі, якія раскрадалі і апаганьвалі ежу.
Арганаўты, асабліва сыны Барэя Зэт і Калаід, вызвалілі Фінея, за што ён паказаў ім марскі шлях. Па іншай версіі, Фіней груба сустрэў арганаўтаў і быў забіты Гераклам.
Крыніцы
правіць- ↑ паводле Апалонія Родаскі
- ↑ Apollonius Rhodius, Argonautica (англ.). http://www.library.theoi.com/ (22 красавіка 2025). Праверана 3 лютага 2025.
- ↑ а б Нонн. Дзеі Дыяніса II. 686
- ↑ Servius, Commentary on Virgil (англ.). http://virgil.org/texts/virgil/serviusaeneid.txt (420). Праверана 3 лютага 2025.
- ↑ Першы Ватыканскі міфаграф I 27, 1