Фінляндская праваслаўная царква

Фінляндская праваслаўная царква (фінск.: Suomen ortodoksinen kirkko) — аўтаномная праваслаўная царква ў юрысдыкцыі Канстанцінопальскага патрыярхату. Ахоплівае тэрыторыю Фінляндыі.

Фінляндская праваслаўная царква
Suomen ortodoksinen kirkko
Асноўная інфармацыя
Аўтаномія 11 студзеня 1921
Цэнтр Хельсінкі, Фінляндыя
Юрысдыкцыя (тэрыторыя)  Фінляндыя
Царква-маці Руская праваслаўная царква
Каляндар грыгарыянскі
Колькасць
Епархій 3
Навучальных устаноў 1

Гісторыя правіць

У 1892 годзе была ўтворана Фінляндска-Выбаргская епархія ў Вялікім княстве Фінляндскім, якое было часткай Рускай праваслаўнай царквы. 11 лютага 1921 года епархіі быў падараваны статус аўтаномнай царквы.

Царкоўна-ўрадавая фінская дэлегацыя, знаходзячыся ў Канстанцінопалі з 2 па 13 ліпеня 1923 года, звярнулася да Канстанцінопальскага патрыярхату з просьбай пра аўтакефалію. 6 ліпеня 1923 года быў падпісаны томас аб наданні аўтаноміі фінляндскай праваслаўнай царкве ў юрысдыкцыі Канстанцінопальскага патрыярхату[1].

Пасля савецка-фінскай вайны 1939—1940 гадоў і далучэння часткі Карэліі да Савецкага Саюза Фінляндская царква страціла каля 90 % сваёй уласнасці[2].

Епархіі правіць

Навучальныя ўстановы правіць

Гл. таксама правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Orthodoxy in Finland. Past and present. — Kuopio, 1984. — ISBN 951-95582-2-5 (англ.)

Спасылкі правіць