Фінляндскі вакзал
Фінляндскі вакзал — пасажырскі тэрмінал станцыі Санкт-Пецярбург-Фінляндскі, адзін з 5-ці дзеючых чыгуначных вакзалаў Санкт-Пецярбурга. Размешчаны на плошчы Леніна, 5.
Першы будынак вакзалу пабудаваны ў 1870 годзе (архітэктар Пётр Купінскі) для чыгункі, якая звязала сталіцу з Вялікім княствам Фінляндскім. Дарога была пракладзеная ў 1862—1870 да станцыі Рыхімякі, якая знаходзілася на пабудаванай у 1858—1862 гадах першай у Фінляндыі чыгункі паміж гарадамі Тавастгус (Хямeэнліна) і портам Гельсінгфорс (Хельсінкі). В 1950-х была праведзена комплексная рэканструкцыя вакзала (архітэктары П. А. Ашасцін, Н. В. Баранаў, Я. Н. Лукін, інжынер І. А. Рыбін).
З Фінляндскага вакзалу зараз адпраўляюцца прыгарадныя цягнікі ў паўночна-заходнім і паўночна-усходнім накірунках, а таксама цягнікі далёкага рушання «Рэпін» і «Сібеліус» зносінамі Санкт-Пецярбург—Хельсінкі. У левым крыле вакзалу — наземны вестыбюль станцыі метро «Плошча Леніна».
Культурная спадчына Расійскай Федэрацыі, аб'ект № 7810222000 |