Фітафтора (Phytophthora) — род мікраскапічных арганізмаў класа ааміцэтаў.
Фітафтора |
Формы фітафторы: А — спарангій, В — зааспора, С — хламідаспора, D — ааспора |
Навуковая класіфікацыя |
---|
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Phytophthora de Bary, 1875
|
|
Вядома звыш 70 відаў[1], пашыраных па ўсім зямным шары. Паразіты. Узбуджальнікі фітафтарозаў (плямістасцей, гнілей) сельскагаспадарчых, дэкаратыўных і дзікарслых раслін. Развіваюцца на каранях, сцяблах, ствалах, лісці, кветках, пладах. Найбольш вядомы Phytophthora infestans, які выклікае фітафтароз бульбы і таматаў.
Міцэлій раэгалінаваны, аднаклетачны, міжклетачны, белы, павуціністы, з гаўсторыямі, таўшчынёй 2,5—15 мкм. Канідынносцы буйныя, простыя або слабаразгалінаваныя, утвараюць шчыльны, белаваты або бураваты налёт. Канідыі (зоаспарангіі) амаль шарападобныя, буйныя, на верхавінцы з маленькім бугарком, утрымліваюць двухжгуцікавыя зааспоры. Ааспоры (споры, якія зімуюць), уэнікаюць у выніку полавых працэсаў шарападобныя, светла-бурыя.