Фіёна Гіб (англ.: Fionna Gibb, нар. 10 лістапада 1963, Глазга) — брытанскі дыпламат. Пасол Вялікабрытаніі ў Беларусі з 2016 года.

Фіёна Гіб
пасол Вялікабрытаніі ў Беларусі[d]
1 студзеня 2016 — жнівень 2019
Пераемнік Жаклін Перкінс[d]
Нараджэнне 10 лістапада 1963(1963-11-10) (60 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат
Месца працы

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў шатландскім горадзе Глазга. Ступень магістра атрымала ў Сент-Эндрускім універсітэце. Дыпламатычную кар’еру пачала ў Міністэрстве замежных спраў Вялікабрытаніі ў 1990 годзе. Займала пасады ў Лондане і за мяжой. Працавала ў Берліне, Кіеве, Магадзіша, Басры — дзе была намеснікам генеральнага консула ў 20082009 гадах — і ў Сане, дзе працавала намеснікам главы місіі[2].

У 20122015 гадах працавала ў Лондане ў якасці намесніка кіраўніка Дэпартамента па кіраванні праектамі, які ахоплівае шырокі спектр пытанняў палітыкі, бяспекі і культуры[2].

З 25 студзеня 2016 года Пасол Вялікабрытаніі ў Беларусі[2].

Валодае французскай, нямецкай і рускай мовамі[2].

Зноскі

Спасылкі правіць