Фёдар Ангілейка

(Пасля перасылкі з Ф. Ангілейка)

Фёдар Ангіле́йка — беларускі гравёр па дрэве ў ХVII — ХVIII ст[1]. Ярка выяўляў Магілёўскую школу гравюры[2]. Афармляў вядомыя кнігі «Ирмолой сиречь Осмогласник» Іаана Дамаскіна (1700), «Часослов сиречь Последование службы» (1703), выдадзеных у магілёўскай друкарні М. Вашчанкі[1]. «Ирмолой сиречь Осмогласник» змяшчае выявы Ісуса Хрыста, цара Давіда і Іаана Прадцечы з уласным подпісам, а таксама дробныя карцінкі, яго ж працы, з манаграмай: Ѳ.А:[3]. Яго гравюрам уласцівы лаканізм тэхнічных прыёмаў і кампазіцыі, што збліжае іх з творамі народнага мастацтва[2].

Фёдар Ангілейка
Фатаграфія
Род дзейнасці мастак
Жанр гравюра
Мастацкі кірунак Магілёўская школа гравюры
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Ілюстрацыі Ірмалога
Нявер'е Фамы Сашэсце Святога Духа на апосталаў Успенне Маткі Боскай

Зноскі

  1. а б АНГІЛЕЙКА ФЁДАР
  2. а б Ангилейка Фёдор // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 19. — 737 с..
  3. Ангилейко, Федор // Большая биографическая энциклопедия. — 2009.