Францішак Дзеружынскі (польск.: Franciszek Dzierożyński, лац.: Franciscus Dzierożyński; 3 студзеня1779, г. Орша — 22 верасня1850, г. Фрэдэрык, штат Мэрыленд) — беларускі рэлігійны дзеяч, адзін з пачынальнікаў адукацыйнай сістэмы каталіцкай царквы ў ЗША, педагог.
З 1803 па 1806 гг. выкладаў гуманітарныя прадметы ў пецярбургскім канвікце езуітаў. У 1806 г. высвечаны на ксяндза. З 1806 па 1810 гг. вывучаў тэалогію ў Полацку. Прафесар філасофіі і матэматыкі ў Магілёве (1810—1811). У Полацкім езуіцкім калегіуме, а потым і Полацкай езуіцкай акадэміі быў прафесарам філасофіі і матэматыкі (1811—1814) і прафесарам дагматычнай тэалогіі (1814—1820)[3], а таксама сакратаром Акадэміі (1817—1818)[2].
Пасля выгнання езуітаў з Расійскай імперыі (1820) перабраўся ў ЗША (1821), дзе як суперыор паўночнаамерыканскай місіі езуітаў (1823—1830) і правінцыял Мэрыленда (1840—1843) стаў адным з кіраўнікоў сістэмы адукацыі каталіцкай царквы ў краіне[4][5]. Браў удзел у стварэнні езуіцкай школы ў Сент-Луісе, штат Місісіпі, а таксама St.John’s College у г. Фрэдэрык, штат Мэрыленд (Frederick, Maryland) i Holy Cross College у г. Вустер, штат Масачусетс, (Worcester, Massachusetts). Прафесар маральнай філасофіі (1821—1825) і тэалогіі (1825—1838), віце-прэзідэнт і скарбнік Джорджтаўнскага ўніверсітэта.[6]
Зноскі
↑J.-M. Giżycki, Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół od niej zależnych, 1905. — s. 115.
↑Языковіч, Л. У. Дзеружынскі Францішак / Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Пашкоў і інш. — Мінск: БелЭн. — С. 107.
↑Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всём мире. М., 2004. — С. 368—369.
↑The Polish Biographical Dictionary: Profiles of Nearly 900 Poles who Have Made Lasting Contributions to World Civilization / Stanley S. Sokol with Sharon F. Mrotek Kissane. — Bolchazy-Carducci Publishers, 1992. — pp.105-106.