Францішак Умястоўскі

(Пасля перасылкі з Ф. Умястоўскі)

Францішак Янавіч Умястоўскі (29 студзеня (10 лютага) 1882, Вільня, Расійская імперыя — кастрычнік 1940, мясцовасць Катынь Смаленскай вобласці, Расія) — беларускі празаік, паэт, публіцыст, грамадскі дзеяч. Карыстаўся літаратурным псеўданімам «Дзядзька Пранук».

Францішак Умястоўскі
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Дзядзька Пранук
Дата нараджэння 29 студзеня (10 лютага) 1882
Месца нараджэння
Дата смерці не раней за красавік 1940 і не пазней за май 1940
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Ян Ануфрыевіч Умястоўскі
Маці Ганна Іванаўна Аляхновіч[d]
Жонка Гелена Дунін-Марцінкевіч
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, празаік, публіцыст, грамадскі дзеяч
Гады творчасці 19031928
Мова твораў беларуская
Дэбют верш «Вецер» (Санкт-Пецярбург, 1903)
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
сярэбраны крыж Заслугі
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Паходжанне і сям’я правіць

 
Вяселле Францішка Умястоўскага. Першы справа стаіць Францішак Аляхновіч.

Належаў да кальвінісцкага сярэднезаможнага шляхецкага роду Умястоўскіх гербу «Рох III», прадстаўнікі якога ў XVIII стагоддзі займалі розныя земскія пасады ў Ашмянскім павеце Вялікага Княства Літоўскага і Ашмянскім павеце Віленскай губерні Расійскай імперыі ў першай палове XIX стагоддзя.

Нарадзіўся ў дваранскай сям’і Яна Ануфрыевіча Умястоўскага і Ганны Аляхновіч. Дзед Францішка — Ануфрый Умястоўскі — быў удзельнікам Лістападаўскага паўстання (1830—1831) і таму расійскай уладай быў пазбаўлены маёнтка. Сям’я Францішка была беднай, не мела маёнтка, таму, хоць і мела шыкоўны радавод, ужо адносіла не да катэгорыі маянткоўцаў, а катэгорыі малазаможнай дваранскай інтэлігенцыі. Ажаніўся з Геленай Дунін-Марцінкевіч, якая паходзіла з каталіцкага дваранскага роду.

Стрыечным братам Францішка Умястоўскага быў Францішак Аляхновіч.

Адукацыя правіць

Вучыўся ў Санкт-Пецярбургскім тэхналагічным інстытуце. Падчас вучобы ў 19021904 гадах уваходзіў у падпольную арганізацыю студэнцкай моладзі «Круг беларускай народнай прасветы і культуры».

Літаратурная і грамадская дзейнасць правіць

Першы твор (верш «Вецер») апублікаваў на беларускай мове ў «Каляднай пісанцы на 1904 год» (Санкт-Пецярбург, 1903). У 1906 годзе браў удзел у выданні газеты «Наша доля». У 1908 годзе жыў у вёсцы Існаўда Віцебскай губерні. На працягу 19081914 гадоў друкаваў апавяданні ў газеце «Наша ніва». Апавяданні «Страх», «У лесе», «Доктар ад каўтуна», «Не мужыцкі розум» напісаны пад відавочным уплывам беларускага фальклору. Перакладаў творы Оскара Уайльда і Мікалая Гогаля. Уваходзіў у кола тых дзеячаў беларускага нацыянальна-дэмакратычнага руху, якія ўключыліся ў склад ліберальна-дэмакратычнай плыні руху краёўцаў[1]. Друкаваў свае артыкулы ў газеце «Kurier Litewski», якая была галоўнай трыбунай «краёвасці»[1].

Падчас Першай сусветнай вайны быў мабілізаваны ў расійскую армію.

З 1919 года быў сярод галоўных стваральнікаў беларускіх ваенных фарміраванняў і быў прадстаўніком Цэнтральнай беларускай школьнай рады ў Вільні. У верасні 1920 года ўзначаліў Беларускую вайсковую камісію, якая займалася арганізацыяй беларускага войска. Планавалася, што разам з польскімі арміямі беларускае войска будзе змагацца ў ходзе польска-савецкай вайны з бальшавікамі для ажыццяўлення праекту польска-беларускай федэрацыі, дэклараванай Пілсудскім. Пасля жыў у Вільні.

У 1919 годзе напісаў артыкул пра гісторыю выдання газеты «Наша доля». На матэрыялах вайны напісаў апавяданне «Стася» (1921). Выступаў пераважна як публіцыст. У 19271928 гадах выдаваў паланафільскую газету «Беларускі дзень» і часопіс «Беларуская культура». У 1928 годзе адышоў ад грамадскай і культурна-асветніцкай дзейнасці.

Гібель правіць

З пачаткам Другой сусветнай вайны быў мабілізаваны як паручнік запасу ў 1939 годзе ў польскую армію. 18 верасня 1939 года трапіў у савецкі палон. Інтэрнаваны ў лагер у Казельску. Загінуў у Катыні.

Творы правіць

  • Стася: Апавяданне. Вільня, 1921;
  • Аб «Нашай долі» (1906) // Беларусь. 1919, 17-18 снеж.;
  • Зборнік «Беларускіх ведамасцей». № 1. Вільня, 1921;
  • Беларускія ведамасці. 1921, 23 вер.;
  • У кн.: Анталогія беларускага апавядання: У 2 т. — Мн., 1967. Т. 1.

Зноскі

  1. а б Смалянчук, А.Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй... С. 342.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць