Францішак Шлянцоўскі
Францішак Шлянцо́ўскі (польск.: Franciszek Szlancowski, 1751, Прага — 1827) — танцоўшчык, балетмайстар і педагог. Вучань Ж. Ж. Навера.
Францішак Шлянцоўскі | |
---|---|
польск.: Franciszek Szlancowski | |
Дата нараджэння | 29 студзеня 1751 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 ліпеня 1826 (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Тэатр | Слонімскі тэатр Агінскага |
Біяграфія
правіцьТворчае жыццё звязана з Чэхіяй, Польшчай, Беларуссю.
У 1770—1785 гадах выступаў у Празе, Варшаве, дзе набыў рэпутацыю «першага танцоўшчыка гратэску», Вене, Англіі.
З 1785 ці 1788 года (да 1792 года) саліст і балетмайстар Слонімскага тэатра Агінскага, педагог Слонімскай балетнай школы, што абумовіла росквіт харэаграфічнага мастацтва мясцовай трупы.
Зімой 1790—1791 года Шлянцоўскі выступаў са слонімскім ансамблем у Дубне (Украіна) ва ўласных балетах.
У 1792—1808 гадах (з перапынкамі) працаваў у Варшаве. Балетмайстар у трупе Ф. Г. Ле Ду, у 1806 годзе стварыў новы ансамбль у Нацыянальным тэатры і паставіў з ім балеты «Кракаўцы і горцы», «Балет жней», «Балет млынароў» і інш.
У 1808 годзе пераехаў са сваім калектывам у г. Плоцк (Польшча), з 1811 года — настаўнік танцаў.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Францішак Шлянцоўскі // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — Т. 2. — 571 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0259-8.