Фрыдрых Энгельс

(Пасля перасылкі з Ф. Энгельс)

Фрыдрых Энгельс (ням.: Friedrich Engels; 28 лістапада 1820, Бармэн, цяпер раён Вуперталя, Германія — 5 жніўня 1895, Лондан) — нямецкі філосаф і эканаміст.

Фрыдрых Энгельс
ням.: Friedrich Engels
Дата нараджэння 28 лістапада 1820(1820-11-28)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 жніўня 1895(1895-08-05)[1][2][…] (74 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Фрыдрых Энгельс[d][4]
Маці Elisabeth Franziska Mauritia van Haar[d][4]
Род дзейнасці эканаміст, social scientist, палітычны тэарэтык, філосаф, пісьменнік, рэвалюцыянер, сацыёлаг, актывіст за права жанчын, журналіст
Навуковая сфера філасофія
Альма-матар
  • Берлінскі ўніверсітэт[d]
Партыя
Член у
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Актыўна ўдзельнічаў у арганізацыі і дзейнасці «Саюза камуністаў», разам з К. Марксам напісаў «Маніфест Камуністычнай партыі» (1848). У 1848—1849 К. Маркс і Ф. Энгельс выдавалі ў Кёльне «Новую Рэйнскую газету», у 1849 Фрыдрых Энгельс удзельнічаў ва ўзброеным паўстанні. З 1849 жыў у Вялікабрытаніі, працаваў у гандлёвай канторы. З’яўляўся адным з кіраўнікоў 1-га Інтэрнацыянала, пасля смерці Маркса быў дарадцам еўрапейскіх сацыялістаў.

Асноўныя працы: «Становішча рабочага класа ў Англіі» (1845), «Анты-Дзюрынг» (1878), «Паходжанне сям’і, прыватнай уласнасці і дзяржавы» (1884), «Людвіг Феербах і канец класічнай нямецкай філасофіі» (1886), «Дыялектыка прыроды» (1873—1882, апублікавана ў 1925).

Зноскі

  1. а б Friedrich Engels // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Friedrich Engels // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Энгельс Фридрих // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. а б Pas L. v. Genealogics — 2003.

Літаратура правіць

  • Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1998. ISBN 985-11-0108-7

Спасылкі правіць