ХК Віцебск

хакейны клуб

«Віцебск» — беларускі хакейны клуб, з г. Віцебск. Заснаваны ў 2000 годзе[1]. Гуляе у наймацнейшым дывізіёне чэмпіянатаў Беларусі — з 2000/01 (ранейшая назва — «Хімік-ШВСМ»). Найлепшае дасягненне — 4-е месца (2008). Самая буйная перамога — 13:1 (2.12.03 — «Юніёр» Мінск). Самае буйное паражэнне — 02:15 (17.12.00 — «Палімір» Наваполацк). Хатнія матчы каманда праводзіць у Палацы спорту (1900 гледачоў).

ХК Віцебск
Эмблема
Краіна
Горад Віцебск, Беларусь
Заснаваны 2000
Мянушкі бела-сінія; Віцебскія мядзведзі
Хатняя арэна Лядовы палац спорту, Віцебск (на 2000)
Колеры          
Хакейная ліга Беларуская экстраліга Б
Галоўны трэнер Беларусь Раман Юпатаў
Дырэктар Беларусь Андрэй Аркадзевіч Магільніцкі
Афіцыйны сайт vitebsk.hockey.by

Дагаварныя гульні

правіць

У маі 2021 года Дысцыплінарны камітэт Федэрацыі хакея Беларусі, на аснове дадзеных Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, прыняў рашэнне аб дыскваліфікацыі 5 хакеістаў «Віцебска» за дагаварныя гульні. Было ўстаноўлена, што ў сезоне 2018/19 і 2019/20 Раман Стрэльнікаў, Віталь Сапега, Аляксандр Паліцынскі, Кірыл Сачыўка і Антон Мядзведзь неаднаразова забяспечвалі паражэнне ўласнай каманды з карыслівым намерам[2].

Галощныя трэнеры

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць