ХК Дынама Рыга
«Дынама» — латвійская хакейная каманда з Рыгі, заснаваная ў 2008 годзе.
Дынама Рыга | |
---|---|
![]() | |
Краіна | |
Горад | Рыга, Латвія |
Заснаваны | 2008 |
Хакейная ліга | Кантынентальная хакейная ліга (2008—2022) |
Афіцыйны сайт | dinamoriga.lv/ru |
У 1946 годзе для ўдзелу ў першым чэмпіянаце СССР па хакеі з шайбай была створана каманда майстроў «Дынама» (Рыга). Клуб неаднаразова мяняў назвы, аднак даўжэй за ўсё насіў назву «Дынама», пад якой дамогся самых сур’ёзных поспехаў у сваёй гісторыі. У 1995 годзе клуб быў расфарміраваны.
У 2008 годзе спецыяльна для ўдзелу ў першым розыгрышы КХЛ была створана каманда, якая атрымала назву «Дынама Рыга». 9 сакавіка 2022 года каманда аб’явіла аб выхадзе з КХЛ[1].
Зноскі
- ↑ "14 лет Риги в КХЛ: показали, как надо болеть, вынесли СКА из плей-офф, в последние годы жили незаметно". Sports.ru. 2022-03-09. Архівавана з арыгінала 2022-03-10. Праверана 2022-03-10.
Спасылкі
правіць- Афіцыйна сайт ХК Дынама Рыга Архівавана 26 чэрвеня 2022. (руск.)