ХК Слован Браціслава

Хаке́йны клуб «Сло́ван Брацісла́ва» (славацк.: Hokejový klub Slovan Bratislava) — прафесійны славацкі хакейны клуб з Браціславы, створаны ў 1921 годзе; 8-разовы чэмпіён Славакіі (апошнім разам у 2012). З 2012 года выступае ў Кантынентальнай хакейнай лізе (КХЛ). Хатнія матчы клуб праводзіць на арэне імя Ондрая Непелы, вядомай таксама як Слоўнафт-арэна.

ХК Слован Браціслава
Краіна
Горад Сцяг Славакіі Браціслава
Заснаваны 1921
Мянушкі «Бялявыя»
Хатняя арэна Зімовы стадыён імя Ондрая Непелы (на 10 055 чал.)
Колеры               
Хакейная ліга Кантынентальная хакейная ліга
Галоўны трэнер Сцяг Беларусі Эдуард Занкавец
Дырэктар Сцяг Славакіі Мараш Крайчы
Капітан Сцяг Славакіі Андрай Месараш
Афіляваныя клубы Скаліца (Славацкая экстраліга)
Афіцыйны сайт hcslovan.sk

Каманда шматразова ўдзельнічала ў еўракубках: Кубку еўрапейскіх чэмпіёнаў 1979/80, Еўралізе (1996/97 — 1999/2000), Кантынентальным кубку (2000/01, 2002/03, 2003/04), «новым» Кубку еўрапейскіх чэмпіёнаў (у Славакіі і Чэхіі таксама вядомым як Super six; 2006, 2008), Лізе чэмпіёнаў 2008/09, а таксама European Trophy (2011—2013).

Гісторыя правіць

 
Хатняя арэна «Слована» — зімовы стадыён імя Ондрая Непелы

У 1919 годзе паўстаў спартыўны клуб «1 ЧШК Браціслава», які займаўся падрыхтоўкай футбалістаў. У 1921 годзе было створана яго хакейнае падраздзяленне. Першую гульню хакеісты «Браціславы» правялі ў снежні 1924 года з Венерам з Вены, саступіўшы 1:6.

У 1939 годзе клуб змяніў назву на «ХК Слован»[1] і выступаў пад гэтай назвай да 1948 года. З 1949 па 1952 гады клуб называўся Sokol NV. З 1953 года клубу была вернута назва «Слован».

Пасля Другой сусветнай вайны «Слован» доўгі час быў адзіным прадстаўніком Славакіі ў вышэйшым чэхаславацкім дывізіёне, аднойчы станавіўся чэмпіёнам (сезон 1978—1979) і некалькі разоў — віцэ-чэмпіёнам[1].

Пасля падзелу Чэхаславакіі «Слован» стаў выступаць у Славацкай экстралізе, дзе 8 разоў станавіўся чэмпіёнам[1].

На міжнароднай арэне славакі тройчы запар выйгравалі кубак Шпенглера (1972—1974) і аднойчы — Кантынентальны кубак (2003—2004). 30 верасня 2008 года «Слован» упершыню сустрэўся з клубам, які прадстаўляе НХЛ. У выставачным матчы славацкая каманда саступіла клубу «Тампа Бэй Лайтнінг» 2:3 (па булітах). З 2011 «Слован» удзельнічае і ў Еўрапейскім кубку[1].

У сакавіку 2012 года «Слован» пакінуў нацыянальны чэмпіянат дзеля выступлення ў міжнароднай Кантынентальнай хакейнай лізе (КХЛ)[2]. 21 чэрвеня 2012 «Слован» быў афіцыйна прыняты ў КХЛ, стаўшыся ў ёй найстарэйшым клубам.

Дасягненні правіць

Нацыянальныя правіць

Славацкая экстраліга

  • 01  Чэмпіён (8): 1997/98, 1999/2000, 2001/02, 2002/03, 2004/05, 2006/07, 2007/08, 2011/12
  • 02  2-е месца (2): 1998/99, 2009/10
  • 03  3-е месца (5): 1994/95, 1995/96, 2000/01, 2003/04, 2008/09

Чэхаславацкая першая хакейная ліга

  • 01  Чэмпіёны (1): 1978/79
  • 02  2-е месца (8): 1948/49, 1959/60, 1960/61, 1961/62, 1963/64, 1964/65, 1969/70, 1971/72
  • 03  3-е месца (9): 1945/46, 1946/47, 1947/48, 1962/63, 1965/66, 1968/69, 1970/71, 1972/73, 1979/80

Славацкая хакейная ліга

  • 01  Чэмпіёны (2): 1940/41, 1941/42
  • 02  2-е месца (2): 1942/43, 1943/44

1-я славацкая нацыянальная хакейная ліга

  • 01  Чэмпіёны (2): 1981/82, 1989/90

Міжнародныя правіць

Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў

  • 03  3-е месца (1): 1980

Кантынентальны кубак

  • 01  Чэмпіён (1): 2004
  • 03  3-е месца (1): 2001

Кубак Шпенглера

  • 01  Чэмпіён (3): 1972, 1973, 1974

Зноскі правіць

  1. а б в г História klubu (славацк.)(недаступная спасылка). hcslovan.sk (22 сакавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2017. Праверана 22 сакавіка 2017.
  2. The Slovakian candidate(недаступная спасылка). khl.ru (29 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 12 лістапада 2020. Праверана 22 сакавіка 2017.

Спасылкі правіць