Хаанг Ван Тхай
Хаанг Ван Тхай (в’етн.: Hoàng Văn Thái, 1 мая 1915 — 2 ліпеня 1986) — в’етнамскі камуністычны ваенны і палітычны дзеяч[2].
Хаанг Ван Тхай | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 1 мая 1915[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 ліпеня 1986 (71 год) |
Месца смерці | |
Муж: | Đàm Thị Loan[d] |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
![]() |
Род войскаў |
![]() ![]() ![]() |
Гады службы | 1941—1986 |
Званне | генерал арміі[d] |
Камандаваў | В’етмінь, В’етнамская народная армія і В’етконг |
Бітвы/войны |
Індакітайская вайна, Вайна ў В’етнаме |
Узнагароды і званні |
Біяграфія правіць
Нарадзіўся ў Паўночным В’етнаме. У 1938-м уступіў у Камуністычную партыю В’етнама[3].
Стаў першым начальнікам штаба В’етнамскай народнай арміі і кіраўніком асноўных ваенных сіл ДРВ[3]. У бітве пры Д’енб’енфу быў начальнікам штаба. Камандаваў арміяй вызвалення Паўднёвага В’етнама.
Падчас Тэцкага наступлення Хаанг з’яўляўся старэйшым паўночнав’етнамскім афіцэрам у арміі Паўночнага В’етнама[2][4].
Пасля перамогі камуністаў у 1975 годзе супраць падтрымоўванага Злучанымі Штатамі ўрада ў Паўднёвым В’етнаме генерал Хаанг прызначаны намеснікам міністра абароны.
Ён быў членам Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі В’етнама, а таксама членам парламента з 1960 года[3].
Узнагароды правіць
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Ronald B. Frankum Jr. Historical Dictionary of the War in Vietnam, 2011 р. 207.
- ↑ а б в AP. Hoang Van Thai, 71; A Vietnamese General (англ.). The Newyork Times (5 ліпеня 1986).
- ↑ Ford 1995, p. 87
- ↑ Danh sách cá nhân, tập thể được trao tặng Huân chương Hồ Chí Minh — Wikipedia