Хабараўск
Хабараўск (руск.: Хабаровск) — горад у Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Далёкаўсходняй федэральнай акругі і Хабараўскага краю. Порт на рацэ Амур. Чыгуначная станцыя, вузел аўтадарог. Аэрапорт. Буйны прамысловы і культурны цэнтр. Плошча горада — 37,2 тыс. га.
Горад
Хабараўск
Хабаровск
| ||||||||||||||||||||||||||||

Гісторыя
правіцьЗаснаваны ў 1858 годзе як ваенны пост Хабараўка, названы ў гонар рускага землепраходца XVII стагоддзя Ерафея Хабарава. З 1880 горад Хабараўка, адміністрацыйны цэнтр Прыморскай вобласці, з 1884 — адміністрацыйны цэнтр Прыамурскага генерал-губернатарства. У Хабараўск перайменаваны ў 1893 годзе. У 1897 годзе злучаны чыгункай з Уладзівастокам. У 1902 годзе заснаваны ваенны завод «Арсенал». У пачатку 20 стагоддзя Хабараўск — буйны гандлёвы цэнтр Далёкага Усходу, з 1904 года база Амурскай ваеннай флатыліі. У 1916 годзе пабудаваны чыгуначны мост цераз Амур, які злучыў Хабараўск з чыгункай Усходняй Сібіры. У складзе Далёкаўсходняй рэспублікі ў 1922 годзе ўвайшоў у склад РСФСР. З 1926 года цэнтр Далёкаўсходняга, з 1938 года — Хабараўскага краю. У 1940 годзе злучаны чыгункай з г.Камсамольск-на-Амуры. У 1949 годзе праходзіў Хабараўскі працэс.
Насельніцтва
правіць
|
Эканоміка
правіцьПрамысловасць: машынабудаванне і металаапрацоўка (энергетычнае і ацяпляльнае абсталяванне, рухавікі, судны, кабель), нафтаперапрацоўка, дрэваапрацоўка, лёгка, харчовая, хіміка-фармацэўтычная прамысловасць, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў.
Транспарт
правіцьУ 2021 годзе завершана будаўніцтва платнага высакахуткаснага абходу горада.
Вядомыя асобы
правіць- Сяргей Уладзіміравіч Бадроў — расійскі кінарэжысёр.
- Іна Рыгораўна Голубева (нар. 1933) — беларускі архітэктар.
- Валерый Уладзіміравіч Гразноў (нар. 1946) — беларускі архітэктар.
- Аляксандр Юр’евіч Лобушкін (нар. 1955) — беларускі архітэктар.
- Наталля Яўгенаўна Максімовіч (нар. 1960) — беларускі ўрач-патафізіёлаг. Доктар медыцынскіх навук (2005), прафесар (2010).
- Мікіта Мелказёраў (нар. 1988) — беларускі журналіст, блогер.
- Віктар Яўгенавіч Шэршукоў — беларускі трэнер.
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ http://page-history-khab.narod.ru/1.htm
- ↑ а б Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2024 года — М.: Росстат, 2024.
- ↑ http://www.gks.ru/bgd/regl/B09_109/IssWWW.exe/Stg/d01/tabl-21-09.xls
- ↑ http://habstat.gks.ru/wps/wcm/connect/rosstat_ts/habstat/resources/2e267b804fafa82a9fe59fca6ff6f188/Численность%20и%20размещение%20населения.pdf
- ↑ http://habstat.gks.ru/wps/wcm/connect/rosstat_ts/habstat/resources/d0c658004ec98de183bebb9dd5046e95/Оценка%20численности%20постоянного%20населения%20Хабаровского%20края%20на%20начало%202011%20года%20по%20муниципальным%20образованиям.htm
- ↑ http://habstat.gks.ru/wps/wcm/connect/rosstat_ts/habstat/resources/79d4fb804ec9936a8529bf9dd5046e95/Оценка%20численности%20населения%20по%20муниципальным%20образованиям.htm
- ↑ Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2013 года. Таблица 33. Численность населения городских округов, муниципальных районов, городских и сельских поселений, городских населённых пунктов, сельских населённых пунктов — Росстат, 2013. — 528 с.
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2014/bul_dr/mun_obr2014.rar
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2015/bul_dr/mun_obr2015.rar
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2016/bul_dr/mun_obr2016.rar — 2018.
- ↑ Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2017 года — М.: Росстат, 2017.
- ↑ Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 года — М.: Росстат, 2018.
- ↑ Оценка численности городского и сельского населения на 1 января 2019
- ↑ Численность населения Хабаровского края по муниципальным образованиям на 1 января 2020 года
- ↑ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/tab-5_VPN-2020.xlsx
- ↑ https://rosstat.gov.ru/compendium/document/13282 — Росстат, 2023.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).