Хабл (тэлескоп)
Касмічны тэлескоп «Хабл» (англ.: Hubble Space Telescope) — аўтаматычная абсерваторыя на арбіце вакол Зямлі, адпраўленая ў космас у 1990 годзе. «Хабл» — сумесны праект НАСА і Еўрапейскага касмічнага агенцтва. Тэлескоп названы ў гонар амерыканскага астранома Эдвіна Хабла.
Касмічны тэлескоп «Хабл» | |
Выгляд «Хабла» з борта касмічнага карабля Атлантыс STS-125 | |
Арганізацыя: | НАСА / ЕКА |
---|---|
Хвалевы дыяпазон: | бачны, ультрафіялетавы, інфрачырвоны |
NSSDC ID: | 1990-037B |
Месцазнаходжанне: | ў космасе |
Тып арбіты: | нізкая калязямная арбіта, блізкая да кругавой |
Вышыня арбіты: | ~569 км |
Перыяд абароту: | 96—97 хв |
Арбітальная хуткасць: | ~7500 м/с |
Паскарэнне: | 8,169 м/с² |
Запушчаны: | 24 красавіка 1990 12:33:51 UTC |
Запушчаны з: | База ВПС ЗША на мысе Канаверал |
Выведзены на арбіту: | шатл Дыскаверы |
Зняты з арбіты: | 2030-2040 год |
Маса: | 11 т |
Тып тэлескопа: | тэлескоп-рэфлектар сістэмы Рычы — Крэцьена |
Дыяметр: | 2,4 м |
Плошча збіраючай паверхні: | прыблізна 4,5 м² |
Фокусная адлегласць: | 57,6 м |
Сайт: | http://www.nasa.gov/hubble http://hubble.nasa.gov http://hubblesite.org http://www.spacetelescope.org |
Размяшчэнне тэлескопа ў космасе дае магчымасць рэгістраваць электрамагнітнае выпраменьванне ў дыяпазонах, у якіх зямная атмасфера непразрыстая; у першую чаргу — у інфрачырвоным дыяпазоне. Дзякуючы адсутнасці ўплыву атмасферы, распазнавальная здольнасць тэлескопа ў 7—10 разоў большая, чым у аналагічнага тэлескопа, размешчанага на Зямлі[1].
«Хабл» - адзіны касмічны тэлескоп, які абслугоўваецца астранаўтамі. Усяго было праведзена пяць экспедыцый па абслугоўванні і наладцы новага абсталявання.
Місія тэлескопа скончыцца пасля 2030 года[2]. Потым будзе запушчаны тэлескоп «Джэймс Уэб».
Зноскі
- ↑ Lyman Spitzer, Jr. Chapter 3, Document III-1. Report to Project Rand: Astronomical Advantages of an Extra-Terrestrial Observatory // NASA SP-2001-4407: Exploring the Unknown. — P. 546.
- ↑ http://www.cbsnews.com/network/news/space/home/spacenews/files/1ae7cac0d167055e41e1f0da7b0ac6a3-588.html
Звесткі ў артыкуле або некаторых яго раздзелах састарэлі |
Гл. таксама
правіцьСпасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хабл (тэлескоп)
- Сайт NASA пра праект «Хабл» Архівавана 9 лютага 2012. (англ.)
- Афіцыйны сайт Інстытута касмічнага тэлескопа (англ.)
- Архіў выяў, атрыманых тэлескопам: на англійскай; на рускай.
- Праект Hubble Heritage (англ.)
- Сайт ЕКА, прысвечаны тэлескопу Архівавана 21 лютага 2011. (англ.)
Тэлескоп «Хабл» Google Maps KMZ (3D-мадэль — выява KMZ для Google Earth)