Хаджы-Гірэй

(Пасля перасылкі з Хаджы I Гірэй)

Хаджы-Гірэй (крым. I Hacı Geray, ۱خاجى كراى; Melek Hacı Geray, ملک خاجى كراى; каля 1397, Ліда — 1466) — першы хан крымскі, заснавальнік незалежнай Крымскай дзяржавы і дынастыі Гірэяў.

Хаджы-Гірэй
крым. I Hacı Geray, ١ خاجى كراى
1-ы Хан Крыма
1441 — 1466
Папярэднік -
Пераемнік Нур-Даўлет
Нараджэнне 30 лістапада 1397
Смерць жнівень 1466 (68 гадоў)
Месца пахавання
Род Гірэі
Дзеці Айдар[1][2], Нур-Даўлет[1] і Менглі-Гірэй I[1][3]
Веравызнанне суніты
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Паводле адных даследчыкаў, нарадзіўся ў Лідзе, дзе яго сям'я часова жыла ў эміграцыі з-за міжусобіц у Крыме.

Каля 1428 г. выступіў як удзельнік барацьбы за ўладу ў Крыме. Сярод продкаў Хаджы-Гірэя (ардынскіх намеснікаў Крымскага ўлуса) ужо даўно выяўляліся тэндэнцыі да адасаблення Крыму ад Залатой Арды. Хаджы-Гірэй канчаткова рэалізаваў гэтыя імкненні, утварыўшы ў Крыме суверэнную крымска-татарскую дзяржаву — Крымскае ханства. У барацьбе за незалежнасць Крыму ад Арды Хаджы-Гірэй абапіраўся на падтрымку знатных крымскіх родаў і Вялікага Княства Літоўскага.

Спачатку перамогі чаргаваліся з паразамі: Хаджы-Гірэй дастаў уладу ў 1428, 1433, 1443 г., але з-за супраціву канкурэнтаў губляў яе. У 1449 г. нарэшце трывала зацвердзіўся на стальцы і кіраваў да канца свайго жыцця (1466) з кароткім перапынкам у 1456 г. У знешняй палітыцы нязменна трымаўся саюза з Польска-Літоўскай дзяржавай, разам з якою супрацьстаяў Залатой Ардзе.

Адной з найважных ініцыятыў Хаджы-Гірэя быў перанос дзяржаўнага цэнтра Крыму з Кырыма ў Кырк-Ер (цяпер Чуфут-Кале). Увёў новую дзяржаўную сімволіку: трохзубую тамгу («taraq tamğa»).

Памёр у 1466 г. Пахаваны ў паселішчы Салачык каля Кырк-Ера.

Зноскі

Літаратура

правіць