Хайрадзін Барбароса
Хайрадзін Барбароса (турэцк.: Barbaros Hayreddin Paşa, 1475 — 1546) — магутны карсар, які падпарадкаваў сабе паўночнае ўзбярэжжа Алжыра і кантраляваў амаль усё Міжземнае мора; адмірал Асманскай імперыі.
Хайрадзін Барбароса | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 1478 ці 1484[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 ліпеня 1546[1] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Бацька | Yakup Ağa[d] |
Дзеці | Хасан-паша[d] |
Род войскаў | Ottoman Navy[d] |
Званне | адмірал |
Бітвы/войны | |
![]() |


Атрымаўшы ў 1518 пасля смерці старэйшага брата, Аруджа, вялікую пірацкую флатылію, абвясціў сябе султанам Алжыра і прызнаў вярхоўную ўладу Асманскай імперыі. Перамога над моцнай іспанскай арміяй пад камандаваннем віцэ-караля Сіцыліі Уга дэ Манкады дазволіла яму стаць паўнамоцным уладаром Алжыра і амаль усяго Міжземнага мора. Асманскі султан Селім I прызначыў яго камандуючым свайго флота і бейлербеем («эмірам эміраў», на той час іх было ўсяго сем чалавек на ўсю імперыю) Афрыкі.
Атрымаўшы перамогу ў Туніскай вайне над флотам Свяшчэннай Рымскай імперыі і сабраўшы значныя багацці, перабраўся ў Стамбул, дзе пражыў апошнія гады свайго жыцця. Лічыцца найвялікшым турэцкім мараплавацелем.