Хакатон (англ.: hackathon, ад hack — хакер і marathon — марафон) — мерапрыемства, падчас якога розныя спецыялісты, часцей у галіне распрацоўкі праграмнага забеспячэння, сумесна і згуртавана займаюцца распрацоўкай нейкага прадукту, ці вырашэннем нейкай тэхнічнай задачы на працягу адносна кароткага перыяду часу. Звычайна хакатоны доўжацца ад аднаго дня да тыдня. Некаторыя хакатоны прызначаны для адукацыйных або сацыяльных мэт, але часцей мэтай хакатона з’яўляецца стварэнне часткі праграмнага забеспячэння. Кожны хакатон сканцэнтраваны на пэўных галінах.

Мэта хакатона — стварыць працаздольнае праграмнае або апаратнае забеспячэнне да канца мерапрыемства.[1]

Гл. таксама правіць

Зноскі