Халестэрын
хімічнае злучэнне
Халестэрын (стар.-грэч.: χολή — жоўць і στερεός — цвёрды; сінонім: халестэрол) — арганічнае злучэнне, прыродны тлусты (ліпафільны) спірт, які змяшчаецца ў клеткавых мембранах усіх жывых арганізмаў за выключэннем бяз’ядзерных (пракарыёты). Нерастваральны ў вадзе, растваральны ў тлушчах і арганічных растваральніках. Каля 80 % халестэрыну выпрацоўваецца самім арганізмам (печанню, кішэчнікам, ныркамі, наднырачнікамі, палавымі залозамі), астатнія 20 % паступаюць з ежай. У арганізме знаходзіцца 80 % свабоднага і 20 % звязанага халестэрыну. Халестэрын забяспечвае стабільнасць клеткавых мембран у шырокім інтэрвале тэмператур.
ЛітаратураПравіць
- Халестэрын // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16: Трыпалі — Хвіліна. — С. 529. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16), ISBN 985-11-0035-8.