Халмоўскі сельсавет (Крычаўскі раён)
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Крычаўскім раёне Магілёўскай вобласці БССР
(Пасля перасылкі з Халмоўскі сельсавет (Чэрыкаўскі раён))
Халмо́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Малінаўка.
Халмоўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Крычаўскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Малінаўка |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 8 ліпеня 1960 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Халмы. У 1927 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Малінаўка. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чэрыкаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. З 16 верасня 1959 года ў складзе Крычаўскага раёна. 8 ліпеня 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Вепрынскага сельсавета[1].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 20.
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.