Халодная вайна (фільм, 2018)
«Хало́дная вайна́» (польск.: Zimna wojna) — польскі драматычны фільм 2018 года, пастаўлены рэжысёрам Паўлам Паўлікоўскім. Падзеі фільма разварочваюцца ў Польшчы, Югаславіі, Берліне і Парыжы ў перыяд халоднай вайны ў 50-ых і 60-ых гадах XX ст.
Халодная вайна![]() | |
---|---|
польск.: Zimna wojna | |
![]() | |
Жанр | драматычны фільм і рамантычны фільм[1] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Film4 Productions[d] |
Працягласць | 84 хв. |
Краіна |
![]() ![]() ![]() |
Мова | польская |
Год | 2018 |
IMDb | ID 6543652 |
Афіцыйны сайт |
Здымкі фільма былі распачаты ў лістападзе 2016 года і адбываліся на натуры ў Лодзі, Уроцлаве, Бялачаве і Князях. Прэм’ера фільма адбылася ў межах асноўнага конкурсу 71-га Канскага кінафестывалю, дзе фільм быў узнагароджаны прэміяй за найлепшую рэжысуру[5] .
Паводле дадзеных агрэгатара крытычных аглядаў «Rotten Tomatoes» фільм атрымаў 93% станоўчых рэцэнзій[6], па версіі польскага сэрвіса «Mediakrytyk» — 97% станоўчых водгукаў[7].
СюжэтПравіць
У аснове сюжэту фільма, падзеі якога адбываюцца на фоне халоднай вайны 1950-ых гадоў у Польшчы, Берліне, Югаславіі і Парыжы, гісторыя вялікага і цяжкага кахання паміж маладой танцоўшчыцай Зулай і піяністам Віктарам. Зула і Віктар — людзі рознага паходжання і надзвычай несумяшчальных характараў. З аднаго боку, яны часта не могуць знайсці агульнай мовы, з іншага ж — яны не могуць жыць адзін без аднаго[8].
Акцёрскі складПравіць
Мадс Мікельсен | – Марцін |
Іаанна Куліг[pl] | – Зула, танцорка |
Томаш Кот[pl] | – Віктар Варскі, піяніст |
Борыс Шыц[pl] | – Лех Качмарэк |
Агата Кулеша[pl] | – Ірэна Белецка |
Седрык Кан[fr] | – Мішэль |
Жанна Балібар[fr] | – Джульета |
Адам Ферэнцы[pl] | – міністр |
Адам Варановіч[pl] | – консул |
Адам Шышкоўскі | – лагерны вартавы |
Джорджа Рэйзакер | – пісьменнік |
ПракатПравіць
Прэм’ера фільма адбылася 10 мая 2018 года ў межах асноўнага конкурсу 71-га Канскага кінафестывалю, дзе фільм быў узнагароджаны прэміяй за найлепшую рэжысуру[5]. У шырокім пракаце фільм упершыню з’явіўся ў Польшчы 8 чэрвеня таго ж года[9]. Прэм’ера «Халоднай вайны» ў Беларусі адбылася 2 лістапада, дзе фільм стаў фільмам адкрыцця 25-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»[10].
Узнагароды і намінацыіПравіць
Кінапрэмія / Кінафестываль | Дата і месца | Катэгорыя / Узнагарода | Намінант | Вынік | Сп. |
---|---|---|---|---|---|
71-ы Канскі кінафестываль | 8–19.05.2018 Каны |
«Залатая пальмавая галіна» | «Халодная вайна», Павел Паўлікоўскі | Намінацыя | [5] |
Найлепшы рэжысёр | Павел Паўлікоўскі | Перамога | |||
43-і Польскі кінафестываль | 17-22.09.2018 Гдыня |
Залаты леў за найлепшы фільм | «Халодная вайна», Павел Паўлікоўскі | Намінацыя | [11] |
31-я Еўрапейская кінапрэмія | 15.12.2018 Севілья |
Найлепшы еўрапейскі фільм | «Халодная вайна», Павел Паўлікоўскі | Перамога | |
Найлепшы еўрапейскі рэжысёр | Павел Паўлікоўскі | Перамога | |||
Найлепшая еўрапейская актрыса | Іаанна Куліг | Перамога | |||
Найлепшы еўрапейскі акцёр | Томаш Кот | Намінацыя | |||
Найлепшы еўрапейскі сцэнарыст | Павел Паўлікоўскі | Перамога | |||
Найлепшы еўрапейскі мантажор | Яраслаў Каміньскі | Перамога |
ЗноскіПравіць
- ↑ europeanfilmawards.eu Праверана 3 студзеня 2021.
- ↑ 2,0 2,1 FilmPolski.pl — 1990. Праверана 25 лютага 2020.
- ↑ 3,0 3,1 3,2 https://web.archive.org/web/20200228213720/https://www.europeanfilmacademy.org/2019.905.0.html Праверана 2 сакавіка 2020.
- ↑ 4,0 4,1 4,2 4,3 4,4 4,5 ČSFD — 2001.
- ↑ 5,0 5,1 5,2 ZIMNA WOJNA — Festival de Cannes 2018 . Афіцыйны сайт Канскага кінафестывалю. «festival-cannes.com». Праверана 18 жніўня 2018.
- ↑ Cold War (Zimna wojna)(англ.) . «Rotten Tomatoes». Праверана 21 снежня 2018.
- ↑ Zimna wojna (2018) recenzje - mediakrytyk.pl . «Mediakrytyk». Праверана 18 жніўня 2018.
- ↑ Cold War (Zimna wojna) — Cineuropa . «Cineuropa.org». Праверана 18 жніўня 2018.
- ↑ Cold War (2018) — Release Info — IMDb(англ.) . Internet Movie Database. Праверана 3 лістапада 2018.
- ↑ 25-ты Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» стартуе стужкай польскага рэжысёра Паўла Паўлікоўскага «Халодная вайна» (недаступная спасылка). Радыё Беларусь (2 лістапада 2018). Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2021. Праверана 3 лістапада 2018.
- ↑ Filmy w Konkursie Głównym i Konkursie Inne Spojrzenie 43. Festiwalu Polskich Filmów Fabularnych w Gdyni(польск.) . «festiwalgdynia.pl». Праверана 18 жніўня 2018.
Знешнія спасылкіПравіць
Халодная вайна (фільм, 2018) у Вікіцытатніку |
- Халодная вайна на сайце «Internet Movie Database» (англ.) (на 18.08.2018)
- Халодная вайна на сайце «Rotten Tomatoes» (англ.) (на 18.08.2018)
- Халодная вайна на сайце «AllMovie.com»
- Халодная вайна на сайце «Cineuropa.org»
- Халодная вайна на сайце «FilmWeb.pl» (на 18.08.2018)
- Халодная вайна ў інтэрнэт-базе польскага кіно «FilmPolski.pl»