Халопенічы

гарадскі пасёлак у Беларусі

Хало́пенічы[3] (трансліт.: Chalopieničy, руск.: Холопеничи) — гарадскі пасёлак у Крупскім раёне Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Халопеніцкага сельсавета. За 34 км ад горада Крупкі, за 28 км ад чыгуначнай станцыі Крупкі на лініі МінскОрша, за 134 км ад Мінска. Насельніцтва 1 398 чал. (2017)[4].

Гарадскі пасёлак
Халопенічы
Новая царква на фоне руін старой
Новая царква на фоне руін старой
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Гарадскі пасёлак з
Вышыня цэнтра
186 м[1]
Насельніцтва
  • 1 353 чал. (1 студзеня 2024)[2]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1796
Паштовы індэкс
213570
Аўтамабільны код
5
СААТА
6230863905
Халопенічы на карце Беларусі ±
Халопенічы (Беларусь)
Халопенічы
Халопенічы (Мінская вобласць)
Халопенічы

Гісторыя

правіць

Вядомыя з 1451 года, невялікае мястэчка ў Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага. Належалі Ф. Далгадовічу, Кезгайлам, Нонгартам, Храптовічам і інш. У 1669 годзе дзейнічаў манастыр дамініканцаў, у 1708 годзе пабудаваны касцёл, у 1712 годзе — царква. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай, калі Орша апынулася ў Расійскай імперыі, Халопенічы выконвалі ролю адміністрацыйнага цэнтра рэшты Аршанскага павета. У 1775 годзе адкрыта школа. З 1793 года ў складзе Расійскай імперыі, цэнтр воласці Барысаўскага павета.

З 1920 года ў Мінскай губерні БССР. У 1924—1931 і 1935—1960 гадах цэнтр Халопеніцкага раёна. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты стварылі тут гета і лагер смерці (знішчылі 1600 чалавек); дзейнічала патрыятычнае падполле.

Насельніцтва

правіць
  • 2016 год — 1 385 чал.[5]
  • 2017 год — 1 398 чал.[4]

Эканоміка

правіць

Прадпрыемствы машынабудавання, харчовай прамысловасці.

Славутасці

правіць

Страчаная спадчына

правіць

Вядомыя асобы

правіць

Зноскі

правіць
  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаБелстат, 2024.
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  4. а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  5. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  6. Кляштар кармелітаў // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 465. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць