Хальгрымскірк’я

(Пасля перасылкі з Хальгрымскірк'я)

Хальгрымскірк’я (ісл.: Hallgrímskirkja — царква Халгрымура) — лютэранская царква ў Рэйк’явіку, сталіцы Ісландыі. Чацвёрты па вышыні будынак у Ісландыі, пасля даўгахвалевай радыёмачты Хелісандур, Эйларскага даўгахвалевага радыёперадатчыка і Смараторгскай вежы. Царква названа ў гонар паэта і нацыянальнага лідара Халгрымура Пітурсана, аўтара кнігі «Passion hymns» (Гімны жарсці).

Славутасць
Хальгрымскірк’я
ісл.: Hallgrímskirkja
64°08′30″ пн. ш. 21°55′36″ з. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Канфесія Царква Ісландыі
Архітэктурны стыль неаготыка і экспрэсіянізм[d]
Архітэктар Гуд'ёўн Самуэльсан
Дата заснавання 1986
Вышыня 74 м[2]
Сайт hallgrimskirkja.is (ісл.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Праект царквы быў распрацаваны ў 1937 годзе архітэктарам Гуд’ёўнам Самуэльсанам. Царква будавалася 38 год. Будаўнічыя работы пачаліся ў 1945 годзе, а скончыліся ў 1986 годзе. Крыпта і хоры былі завершаны ў 1948 годзе, вежа і крылы — ў 1974 годзе. Неф быў асвечаны ў 1986 годзе. Царква знаходзіцца ў цэнтры Рэйк’явіка, і бачна з любой кропкі горада. Яна зрабілася сімвалам ісландскай сталіцы.

У царкве месціцца вялікі арган, створаны германскім майстрам Ёханесам Клайсам з Бона. Арган з’яўляецца механічным, мае 5275 трубкі, яго вышыня 15 м, вага — 25 тон.

Царква выкарыстоўваецца таксама ў якасці аглядальнай вежы, з якой адкрываецца цудоўны від на Рэйк’явік і яго ваколіцы. Перад царквой знаходзіцца статуя Лейфа Шчаслівага, падораная Злучанымі Штатамі Амерыкі ў 1930 годзе ў гонар тысячагадовага юбілею альтынга — Ісландскага парламента.

Гл. таксама правіць


Зноскі

  1. а б archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
  2. https://snl.no/Hallgrímskirkja