Хаміцкі сельсавет (Калінкавіцкі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці БССР

Хаміцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Хамічы.

Хаміцкі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Калінкавіцкі раён
Уключаў 6 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Хамічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 21 кастрычніка 1968

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Азарыцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Азарыцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў Мазырскім раёне БССР, з 12 лютага 1935 года ў Даманавіцкім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Мартынавіцкага сельсавета[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Калінкавіцкага раёна. 14 красавіка 1960 года ў склад Давыдаўскага сельсавета Парыцкага раёна перададзены 2 населеныя пункты (Карані і Мартынавічы)[2]. 21 кастрычніка 1968 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Азарыцкага пассавета (5 населеных пунктаў: Замашчаны, Кавалькі, Ніканава, Хамічы і Чырвоная Слабодка) і Казловіцкага сельсавета (вёска Казанск)[3].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 6 населеных пунктаў.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 кастрычніка 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 1 (1231).

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.