Ханарын Хермелін

Ханарын Хермелін (швед. Honorine Hermelin, поўнае імя Honorine Louise Hermelin, у замужжы Grönbech; 19 кастрычніка 1886-4 верасня 1977) — шведская феміністка, педагог і перакладчык, заснавальнік групы Фогельстад.

Ханарын Хермелін
Дата нараджэння 19 кастрычніка 1886(1886-10-19)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 верасня 1977(1977-09-04)[1][3] (90 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Joseph Hermelin[d][5][2][…]
Маці Honorine Louise von Koch[d][3]
Муж Vilhelm Grønbech[d][3]
Род дзейнасці перакладчыца, настаўніца, women's rights woman
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзілася 19 кастрычніка 1886 года ў парафіі Экебюбарна ў акрузе Эстэргётланд. Была малодшай з двух братоў і сясцёр у сям’і памешчыка барона Ёзэфа Хермеліна і яго жонкі Ханарыны фон Кох, якая памерла праз дзесяць дзён пасля нараджэння Ханарыны. Дзяўчынка расла ў адукаваным і культурным асяроддзі. Яе дзядзькам быў пісьменнік і перакладчык барон Эрык Хермелін, які вучыў усіх дзяцей нямецкай мове. Бацька ўзяў шлюб з Джэйн фон Кох і ў новай сям’і нарадзілася яшчэ сямёра дзяцей.

Ханарын наведвала школу Brummerska skolan ў Стакгольме. Яе лепшай сяброўкай стала Харыет Лёвенхельм, з якой Ханарына пазней вучылася на семінары для выкладчыкаў Ганны Сандстром (Anna Sandströms högre lärarinneseminarium). Вывучала хімію, рэлігію і гісторыю, яна працавала выкладчыкам на працягу наступных дзесяці гадоў.

Ханарын Хермелін стала найбольш вядомай як член Групы Фогельстад, заснаваўшы жаночую школу Kvinnliga medborgarskolan vid Fogelstad ў Фогельстадзе, дзе яна была дырэктарам на працягу ўсяго перыяду існавання школы (1925—1954), а таксама працавала настаўнікам. Школа ў Фогельстадзе называлася Lilla Ulfåsa.

Памерла 4 верасня 1977 года ў парафіі Бронкюрка ў Стакгольме. Была замужам за Вільгельмам Гронбехам у1947 годзе, але ён памёр пасля васьмі месяцаў шлюбу.

Зноскі

  1. а б в г 18861019-1606 Hermelin-Grönbech, Honorine Louise // Sveriges dödbok Праверана 6 красавіка 2018.
  2. а б в Ekebyborna kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, SE/VALA/00073/C/11 (1886-1894), bildid: A0008613_00007 Праверана 6 красавіка 2018.
  3. а б в г Honorine Louise Hermelin Праверана 24 ліпеня 2020.
  4. (unspecified title) Праверана 24 ліпеня 2020.
  5. Hermelin, släkt