Ханка (паўвостраў)
Ха́нка, Ханканіемі (фінск.: Hankoniemi, шведск.: Hangö udd), Гангут[1] — паўвостраў на паўночным беразе Фінскага заліва Балтыйскага мора на паўднёвым захадзе Фінляндыі. Самая паўднёвая частка мацерыковай Фінляндыі.
Ханка | |
---|---|
59°50′00″ пн. ш. 23°05′00″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Балтыйскае мора, Фінскі заліў |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Грунт — пясчаная марэна, якая з'яўляецца завяршэннем паўднёвай марэннай грады Салпаўселькя. Паўвостраў мае шмат доўгіх пясчаных пляжаў, а таксама акружаны архіпелагам.
Адміністрацыйна паўвостраў уваходзіць у правінцыю Усіма. У паўднёвай частцы паўвострава размешчаны горад Ханка.
У сакавіку 1940 года, пасля Зімняй вайны, СССР атрымаў ад Фінляндыі ў арэнду на 30 гадоў паўднёвую частку паўвострава з горадам Ханка для стварэння ваенна-марской базы. Аднак савецкая база праіснавала да снежня 1941 года.
Зноскі
- ↑ Састарэлая руская назва
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 538. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).