Ханс Альбрэхт Бетэ
Ганс (Ханс) Альбрэхт Бетэ (ням.: Hans Albrecht Bethe; 2 ліпеня 1906, Страсбург, Эльзас-Латарынгія, Германская імперыя - 6 сакавіка 2005, Ітака, штат Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі астрафізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1967).
Ханс Альбрэхт Бетэ | |
---|---|
ням.: Hans Albrecht Bethe | |
![]() | |
Дата нараджэння | 2 ліпеня 1906[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 сакавіка 2005[1][2][…] (98 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Albrecht Bethe[d] |
Род дзейнасці | фізік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | фізіка, астрафізіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктарская ступень[d] (1928) |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Арнальд Зомерфельд |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Подпіс |
![]() |
![]() |
БіяграфіяПравіць
У 1924-1928 навучаўся ў Франкфурцкім і Мюнхенскім універсітэтах. Доктарская ступень (1928). Яго маці была яўрэйкай і яму давялося ў 1933 эміграваць у Вялікабрытанію, з 1935 у ЗША. З 1937 прафесар Карнельскага ўніверсітэта ў Ітацы (штат Нью-Ёрк). У 1941 атрымаў амерыканскае грамадзянства. Браў удзел у работах, якія праводзіліся ў рамках Манхэтанскага праекта.
Асноўныя працы прысвечаны ядзернай фізіцы і астрафізіцы. Адкрыў пратон-пратонны цыкл тэрмаядзерных рэакцый (1938). Прапанаваў шасціступеньчаты вугляродна-азотны цыкл, які дазваляе растлумачыць працэс праходжання тэрмаядзерных рэакцый у масіўных зорках (1938), незалежна ад К. Вайцзэккера). Бетэ належыць формула для вызначэння страт энергіі зараджанай часціцай, якая рухаецца ў рэчыве (1934). У 1947 Бетэ патлумачыў лэмбаўскі зрух, увёўшы ў квантавую тэорыю радыяцыйныя папраўкі і паклаўшы пачатак тэорыі перанарміровак. У тэорыі элементарных часціц шырока ўжываецца раўнанне Бетэ - Солпітэра, якое апісвае сістэму двух узаемадзейнічаючых часціц (1951).
У 1929 годзе распрацаваў квантавахімічную тэорыю крышталічнага поля.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118658662 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
- ↑ 2,0 2,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 3,0 3,1 MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ Бете Ханс Альбрехт / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.
- ↑ http://www.ras.ru/win/db/show_per.asp?P=.id-49402.ln-ru.dl-.pr-inf.uk-12
- ↑ 7,0 7,1 7,2 NNDB — 2002.