Ханс Балушэк
Ханс Балушэк (ням.: Hans Baluschek; 9 мая 1870, Брэслаў — 28 верасня 1935, Берлін) — нямецкі мастак і пісьменнік, прадстаўнік стылю Новая рэчыўнасць.
Ханс Балушэк | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | мастак, ілюстратар, пісьменнік, графік |
Дата нараджэння | 9 мая 1870[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 верасня 1935[1][2] (65 гадоў) ці 28 верасня 1935[5][6] (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Irene Drösse-Baluschek[d] |
Партыя | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
У 1889—1894 гадах вучыўся ў Каралеўскай акадэміі мастацтваў у Берліне. У 1897 годзе ўдзельнічаў у Вялікай Берлінскай мастацкай выставе. У 1898 годзе — цыклы карцін «Зільт» і «Чыгунка». У 1898—1899 гадах супрацоўнічаў з гумарыстычным часопісам «Карабель дурняў» (Das Narrenschiff). У 1899 годзе — выстава ў складзе гурта «Die XI»; удзельнічаў у заснаванні руху «Берлінскі сэцэсіён». У 1900 годзе выкладаў у жаночай мастацкай школе ў Берліне, дзе ў гэты ж час працавала Кетэ Кольвіц. У 1920 годзе ўступіў у Сацыял-дэмакратычную партыю Германіі. У 1923 годзе стварыў цыкл літаграфій «Партрэты асацыяльных жанчын». У 1924 годзе — старшыня Вялікай Берлінскай мастацкай выставы. У 1925 годзе — адзін з арганізатараў выставы «Берлінскае мастацтва» ў Нямецкай оперы, у Шарлотэнбургу. У 1926 годзе — сузаснавальнік касы ўзаемадапамогі берлінскіх мастакоў. У 1926—1931 гадах — па замове магістрата Вялікага Берліна піша серыю гарадскіх пейзажаў. У 1929 годзе — кантралёр пры мастацкім аддзяленні Цэнтральнага інстытута выхавання і выкладання. У 1933 годзе — з прыходам да ўлады нацыстаў залічаны «марксісцкім мастаком», пазбаўлены пасад, творчасць Г. Балушэка была прызнана дэгенератыўным мастацтвам.
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118652230 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Hans Baluschek
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118652230 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
- ↑ Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 21 жніўня 2019.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118652230 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.