Ханс Георг Дэмельт

Ханс Георг Дэмельт (ням.: Hans Georg Dehmelt; нар.9 верасня 1922 года, Гёрліц, Германія) — нямецка-амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1989) — палова прэміі сумесна з Вольфгангам Паўлем «за распрацоўку метаду ўтрымання адзіночных іонаў». Другую палову прэміі атрымаў Норман Рамзей «за вынаходства метаду паасобных вагальных палёў і яго выкарыстанне ў вадародным мазеры і іншых атамных гадзінніках».

Ханс Георг Дэмельт
Hans Georg Dehmelt
Дата нараджэння 9 верасня 1922(1922-09-09)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 сакавіка 2017(2017-03-07)[3][1][…] (94 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера фізіка
Месца працы
Навуковая ступень доктарская ступень[d][5]
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Ганс Копферман[d][6] і Peter Brix[d][6]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Ханс Георг Дэмельт вырас у Берліне. Пасля экзамену на допуск да навучання ва ўніверсітэце ў 1940 годзе пайшоў служыць у войска ў частцы СПА. Удзельнічаў у Сталінградскай бітве, пасля якой вярнуўся ў Германію і ў рамках ваеннай праграмы вывучаў фізіку ва ўніверсітэце Брэслау. У 1944 годзе быў пасланы на заходні фронт, дзе падчас Ардэнскай бітвы трапіў у палон да амерыканцаў. Пасля вызвалення ў 1946 годзе працягнуў навучанне ў Гётынгенскім універсітэце ў такіх вучоных, як Рыхард Бекер, Ханс Копферман, Вернер Гейзенберг, Макс фон Лаўэ, Вольфганг Паўль і Макс Планк. Пры пахаванні Планка быў адным з тых, хто нёс яго труну. Атрымаў дыплом у 1948 годзе па тэме томсанаўскага мас-спектрометра. У 1950 годзе абараніў дысертацыю, пасля чаго быў запрошаны ў ЗША на месца постдокаў. У 1952 годзе перайшоў у Вашынгтонскі ўніверсітэт у Сіэтле, дзе ў 1955 годзе стаў асістэнтам прафесара, у 1958 годзе намеснікам прафесара і ў 1961 годзе прафесарам. У 2002 годзе выйшаў на пенсію.

Дасягненні правіць

У 1956 годзе Дэмельт упершыню апісаў перавагі іонных пастак для спектраскапіі высокай адрознівальнай сілы. У наступныя гады ён заклаў асновы для будаўніцтва такіх пастак. У 1959 годзе яму ўдалося пратрымаць у магнетроннай пастцы (пасля названай пасткай Пенінга) 1 электрон на працягу 10 секунд. У 1973 годзе яму ўдалося правесці доўгае захоўванне аднаго электрона і пабудаваць аднаэлектронны генератар, сумесна з Дэвідам Вінеландам і Філам Экстрамам. У наступныя гады ён настолькі ўдасканаліў гэты метад, што ў 1987 годзе яму ўдалося вельмі дакладна памераць гірамагнітныя адносіны электрона і пазітрона.

У 1989 годзе Дэмельт, сумесна з Вольфгангам Паўлем, атрымаў палову Нобелеўскай прэміі па фізіцы.

Зноскі

  1. а б Hans Georg Dehmelt
  2. Hans-Georg Dehmelt // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Hans DehmeltНацыянальная акадэмія навук ЗША. Праверана 15 сакавіка 2017.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  5. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 сакавіка 2015.
  6. а б Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 12 верасня 2018.
  7. NNDB — 2002.

Спасылкі правіць