Харальд I Сінязубы
Харальд I Сінязубы Гормсан (дацк.: Harald Blåtand, нарв.: Harald Blåtann; 930-я—1 лістапада 986?) — кароль Даніі і Нарвегіі. Паводле распаўсюджанай версіі атрымаў мянушку з-за цёмнага колеру зубоў; слова blå у той час азначала значна цямнейшы колер, чым сіні. Атрымаў трон у спадчыну ад свайго бацькі Горма Старога, у гонар якога ўсталяваў адзін з рунных камянёў у Елінгу (Малы, або камень Горма). Святы Каталіцкай царквы[4].
Харальд I Сінязубы Harald Blåtand | ||
![]() | ||
Харальд Сінязубы прымае хрышчэнне ад Попа каля 970 года. | ||
| ||
---|---|---|
958 — 986 | ||
Папярэднік | Горм Стары | |
Пераемнік | Свен I Вілабароды | |
| ||
Папярэднік | Харальд II Шэрая Шкура | |
Пераемнік | Свен I Вілабароды | |
Дзейнасць | манарх | |
Нараджэнне | 911[1][2] | |
Смерць | 1 лістапада 985[3] | |
Пахаванне | ||
Дынастыя | Дынастыя Кнютлінгаў | |
Бацька | Горм Стары | |
Маці | Ціра[d] | |
Жонка | Гунхільда[d], Това Абадрыцкая[d] і Гірыд Шведская[d] | |
Дзеці | Свен I Вілабароды, Ціра Дацкая[d], Хокан Харальдсан[d] і Гунхільда[d] | |
БіяграфіяПравіць
Унутраная і знешняя палітыкаПравіць
Пры Харальдзе I у 965 годзе Данія афіцыйна прыняла хрысціянства. Гэта рашэнне, галоўным чынам, было прадыктавана палітычнымі выгодамі такога кроку — паляпшэннем адносін з суседняй Свяшчэннай Рымскай імперыяй і асвечаным хрысціянскім светам у цэлым.
У 976 годзе аб’яднаныя сілы датчан і верных ярлу Хокану II Магутнаму нарвежцаў перамаглі караля Нарвегіі Харальда II Шэрую Шкуру. Пасля гэтага ярл стаў фактычна каралём Нарвегіі, хоць спачатку ён усё ж прызнаваў вярхоўную ўладу караля Даніі, але калі ў 986 годзе Харальд паспрабаваў прымусіць Хокана прыняць хрысціянства, і той цалкам разарваў адносіны з ім. У гэтым жа годзе датчане распачалі ўварванне ў Нарвегію, якое скончылася няўдачай.
Надпіс на камені з ЕлінгаПравіць
Надпіс на рунным камені з Елінгу сцвярджае, што Харальд «скарыў усю Данію». Сэнс гэтых слоў дагэтуль не зусім зразумелы. Высоўвалася некалькі версій:
- Харальд першапачаткова валодаў толькі часткай Ютландыі і заваяваў суседнія тэрыторыі,
- Харальд перамог усіх супернікаў, якія аспрэчвалі яго права на карону,
- Магчыма пад гэтым мелася на ўвазе тое, што Харальд у 983 годзе ў саюзе з абадрытамі выцесніў немцаў з паўднёвых тэрыторый Даніі.
Мяркуецца, што менавіта падчас вайны з немцамі Харальдам былі пабудаваны пяць (яшчэ адзін меркавана ў той жа самы час) кругавых замкаў на тэрыторыі Даніі і Сконэ.
СмерцьПравіць
Паводле раннесярэднявечнай крыніцы (Адам Брэменскі, або Саксон Граматык), Харальд быў забіты падчас вайны са сваім сынам Свенам. Прычынай рознагалосся называюцца прыхільнасць Харальда да царквы, спробы ўмацаваць дзяржаву і пашырыць яго паўнамоцтвы, у той час як Свен быў язычнікам і аддаваў перавагу традыцыйным набегам. Аднак аб’ектыўнасць крыніцы падвяргаецца сумневу. Паводле адной з версій, Харальд Сінязубы памёр у Ёмсбаргу.[5]
Сям’яПравіць
Быў жанаты тройчы
- Гунхільда
- Това, дачка Мсцівоя Абадрыцкага
- Гірыд, дачка Олафа II Б’ёрнсана кіраўніка Швецыі
Ад гэтых шлюбаў нарадзіліся:
- Хокан (-987)
- Гунхільд (забіта 13 лістапада 1002). Жонка Паліга Дэваншырскага, загінула разам з мужам падчас разні ў дзень Святога Брайса, арганізаванай каралём Англіі Этэльрэдам Неразумным.
- Ціра (-1000). Жонка: 1) Стырб’ёрна Моцнага, шведскага конунга; 2) Бурыслава, кіраўніка вендаў; 3) Олафа I Тругвасана
- Свен I Вілабароды (960-я — 1014). Магчыма ад наложніцы. Кароль Даніі з 985 года, Нарвегіі з 1002 года, Англіі з 1013 года. Муж 1) Гунхільды (або дачкі Мешкі Польскага, або Бурыслава Вендскага) памерла ў 1013 годзе; 2) Сігрыд Гордая.
ПамяцьПравіць
У канцы XX — пачатку XXI стагоддзя была створана бесправодная тэхналогія для аб’яднання розных электронных прылад. Яна была названа Bluetooth. Гэта звязана з дзейнасцю караля Харальда, які аб’яднаў народы на тэрыторыі сучасных Даніі і Сконэ, дзе і была распрацавана гэта тэхналогія. Цікава, што першапачаткова слова Bluetooth было проста кодам праекта.
Зноскі
- ↑ Harald Bluetooth // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Harold Bluetooth // Catholic Encyclopedia — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.newadvent.org/cathen/07141b.htm
- ↑ Harald_Blaatand
- ↑ T. D. Kendrick, A History of the Vikings, Courier Dover Publications, 2004, p.182, ISBN 0-48-643396-X
ЛітаратураПравіць
- Гаральд // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
- Гвин Джонс Викинги. Потомки Одина и Тора = A history of the vikings / Пер. с англ. З. Ю. Метлицкой. — Центрполиграф. — М., 2007. — 445 с. — (Загадки древних цивилизаций). — 5 000 экз. — ISBN 978-5-9524-3095-2.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Харальд I Сінязубы
- KINGS of DENMARK 935—1042 (FAMILY of GORM) (англ.) . Foundation for Medieval Genealogy. Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2011. Праверана 27 красавіка 2010.